Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


У мінулыя выходныя адміністрацыя Менскага трактарнага заводу сканфіскавала памяшканьне, у якім месьцілася заводзкая суполка Свабоднага прафсаюзу. Учора ўвечары адбыўся пазачарговы сход сябраў прафсаюзу, на якім яны абмяркоўвалі, што далей рабіць.

Гаворыць старшыня прафсаюзнай суполкі МТЗ Вячаслаў Козел.

(Козел: ) "Рэакцыя рабочых на такія паводзіны — на тое, што дзьверы ў пакой, які займае першасная суполка Свабоднага прафсаюзу, былі ўзламаныя і нас туды не пускалі, была адзінаадушнай. Што яны не дапусьцяць такіх "бандыцкіх" паводзінаў дырэкцыі. Было прынятае рашэньне арганізаваць тут кругласутачнае дзяжурства рабочых. Ужо ўсю мінулую ноч тут начавалі людзі".

Цягам сёньняшняга дня прафсаюзны офіс неаднаразова наведвалі прадстаўнікі адміністрацыі трактарнага заводу і кіраўніцтва Палацу культуры МТЗ, у якім і знаходзіцца памяшканьне, вакол якога адбываецца скандал.

Яны патрабавалі ад актывістаў прафсаюзу, каб тыя добраахвотна вызвалілі памяшканьне. Зь іх гледзішча, суполка Свабоднага прафсаюзу не зарэгістраваная ўладамі, а таму ня можа прэтэндаваць на офіс. У сваю чаргу, сябры Свабоднага прафсаюзу лічаць сваю дзейнасьць цалкам законнаю, а незаконным якраз перасьлед з боку адміністрацыі МТЗ і ўладаў.

Рабочыя не выключаюць сілавых дзеяньняў з боку заводзкага начальства. Тым больш, што зварот Вячаслава Козела ў пракуратуру Партызанскага раёну аб спыненьні незаконных, на ягоную думку, дзеяньняў у дачыненьні да прафсаюзнага памяшканьня, пакуль што ня меў вынікаў. А вось як пракамэнтаваў гэтыя падзеі віцэ-прэзыдэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Уладзімер Макарчук:

(Макарчук: ) "Сытуацыя на трактарным заводзе нагадвае сытуацыю, якая калісьці мела месца на МАЗе. Там таксама адміністрацыя захапіла прафсаюзнае памяшканьне, што парушае заканадаўства. Ніхто без рашэньня суду ня мае права гвалтоўнага захопу прафсаюзнай маёмасьці і дакумэнтаў. Гэты факт пацьвярджае, што ў Беларусі працягваецца буйнамаштабны наступ на правы прафсаюзаў".

Сёньня ж Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў афіцыйна зьвярнуўся ў Міністэрства юстыцыі з пратэстам супраць антыпрафсаюзных дзеяньняў у Беларусі.

Міхал Стэльмак, Менск