Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


У Гарадзенскай епархіі РПЦ мясцовы япіскап Арцемій і шэраг высокіх сьвятароў патрабуюць пакаяньня ў граху адступніцтва ад настаяцеля прыходу БАПЦ ў пасёлку Пагранічны айца Яна Спасюка. Аднак айцец Спасюк прызнае за сабой толькі адзін грэх – ён са спазьненьнем далучыўся да руху беларускага Адраджэньня.

У звароце япіскапа Арцемія й 20 благачынных (ці старэйшых сьвятароў) Гарадзенскай эпархіі да айца Спасюка гаворыцца, што ён зьвязаўся з адной зь непраўдзівых царкоўных супольнасьцяў. На думку сьвятароў РПЦ, айцец Спасюк, такім чынам, зьдзейсьніў грэх блюзьнерства, а таксама парушыў прысягу перад Эвангельлем і сьвятым Крыжам, якую ён даваў у дзень свайго пасьвячэньня.

За гэтыя грахі Яну Спасюку тры гады таму было забаронена зьдзяйсьняць сьвятарскае служэньне. Цяпер епархіяльныя ўлады пагражаюць айцу Спасюку больш жорсткімі мерамі. Як гаворыцца ў звароце, калі ён да 22 лістапада не прызнае сваіх грахоў і ня спыніць ўводзіць у зман даверлівых вернікаў, то сход духавенства Гарадзенскай епархіі пазбавіць Яна Спасюка сьвятарскага сану.

Паводле прадстаўнкоў духавенства Гарадзенскай епархіі, Ян Спасюк, які даўно пакінуў РПЦ і цяпер ёсьць кіраўніком справамі БАПЦ ў Беларусі, далучыўся да царкоўнай супольнасьці, заснаванай на Захадзе самаабвешчаным мітрапалітам Юрыем (Рыжым), і таму ўсе ягоныя дзеяньні незаконныя. Гаворыць адзін з падпісантаў звароту, настаяцель гарадзенскай Каложскай царквы айцец Аляксандар Велісейчык:

(Велісейчык: ) "Гэты зварот можа быць апошнім папярэджаньнем перад пазбаўленьнем сану. Калі да яго прыяжджае гэты "архіяпіскап" Юры й людзям дэманструецца, што "ў нас сапраўды Царква", што "ў нас ёсьць япіскап", вось гэта менавіта ёсьць зман. Што чалавек, які ня мае на тое паўнамоцтваў, зьдзяйсьняе Эўхарыстыю... Гэта не Эўхарыстыя, тое, што адбываецца – несапраўднае".

У адказ протаіярэй Ян Спасюк выступіў са сваім зваротам да вернікаў. У ім айцец Спасюк зрабіў своеасаблівае пакаяньне ў тым, што раней ня стаў на шлях барацьбы за адраджэньне Аўтакефальнай царквы, беларускай культуры й мовы.

Айцец Спасюк адкідае абвінавачаньні духавенства РПЦ у тым, што ён нібыта далучыўся да непраўдзівай царквы. Ян Спасюк нагадвае, што яшчэ ў 1922 годзе Сабор у Менску абвясьціў аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы на чале зь мітрапалітам Мэльхісэдэкам. У 1923 годзе кананічнасьць гэтай царквы прызнаў Маскоўскі патрыярх Ціхан. Гаворыць айцец Ян Спасюк:

(Спасюк: ) "Гэта перш за ўсё было выклікана тым, што пачалася будоўля першай беларускай царквы на тэрыторыі Беларусі ў пасёлку Пагранічны. Яны ня хочуць бачыць Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на тэрыторыі Беларусі. Пагроза будзе ісьці ў тым, што частка прыходаў Рускай праваслаўнай царквы адыйдзе пад пакроў БАПЦ. Другое – згуба грошай. І трэцяе, гэта будзе губляцца палітычны ўплыў на прыхаджанаў".

Протаіярэй Спасюк гаворыць, што цяпер ён знаходзіцца ў юрысдыкцыі мітрапаліта Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы Мікалая з Таронта, а ня Юрыя (Рыжага), і яго не цікавіць, якое рашэньне прыме заўтра сход сьвятароў Гарадзенскай епархіі. На ягоную думку, духавенства іншай царквы ня мае права пазбавіць яго сану.

Ян Спасюк гаворыць, што зварот ягоных былых калегаў з РПЦ зьявіўся менавіта цяпер не выпадкова. Пазбаўленьне сану, дае магчымасьць сьвецкім уладам і надалей не рэгістраваць прыход БАПЦ у Пагранічным на той падставе, што яго настаяцель ня ёсьць сьвятаром. Больш за тое, айцец Спасюк мае зьвесткі, што неўзабаве на яго можа быць заведзеная крымінальная справа за распальваньне г.зв. міжканфэсійнай варожасьці.

Альгерд Невяроўскі, Менск