Папярэднім расследаваннем МУС па матэрыялах падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю ГУУС Мiнгарвыканкама i Кастрычнiцкага РУУС узбуджаны крымiнальныя справы ў дачыненнi да галоўнага iнжынера аднаго з адкрытых акцыянерных таварыстваў i былога намеснiка дырэктара аднаго з унiтарных прадпрыемстваў.

Як мяркуецца, гэтай двойцы ўдалося разжыцца вялiкiмi грашыма, злоўжыўшы службовым становiшчам. У прыватнасцi, падазраюцца гэтыя сталiчныя жыхары, 53 i 49 гадоў, у тым, што ў перыяд з сакавiка па май 2005 года ўчынiлi крадзеж 634 мiльёнаў 900 тысяч рублёў, якiя належалi РУП "Беларуськалiй".

Дзмiтрый СТАНКОВІЧ
-15%
-50%
-54%
-50%
-50%
-50%
-25%
-10%
-10%