Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Лёнданская газэта Financial Times надрукавала агляд банкаўскае сфэры, фінансаў ды інвэстыцыяў у Швайцарыі. Як высьветлілася, найбольш хутка павялічваюцца сакрэтныя рахункі, грошы на якiх паходзяць зь Беларусі, Баўгарыі, Банглядэш і Гвінеі.

Давераныя дэпазыты ёсць сакрэтнай зброяй швайцарскіх банкіраў. Яны прапануюць кліентам ананімнасьць і свабоду ад падаткаў, што прыцягвае багатых асобаў, якія ўцякаюць ад падаткаабкладаньня ў сваіх краінах, піша Financial Times. Давераныя дэпазыты – гэта буйныя сумы наяўных грошай, якія зьмяшчаюцца ў банках Швайцарыі й потым пераводзяцца ў замежныя банкі, што дазваляе пазьбегнуць швайцарскага падатку на банкаўскія працэнты. Грошы разьмяшчаюцца ў замежных, нешвайцарскіх банках ананімна, ад імя банку са Швайцарыі. Цяпер швайцарскія банкі на такіх давераных дэпазытах трымаюць больш як 550 мільярдаў швайцарскіх франкаў, якія паходзяць галоўным чынам не са Швайцарыі.

Калі не лічыць кліентаў з афшорных зонаў, дык галоўнымі карыстальнікамі гэтай паслугі былі жыхары Ярданіі, чые дэпазыты ў швайцарскіх банках складаюць 16 адсоткаў ад валавога ўнутранага прадукту іхняй краіны. Не адстаюць ад Ярданіі іншыя краіны Блізкага Ўсходу, што, на думку дасьледчыкаў, адлюстроўвае няўпэўненасьць у нацыянальных валютах ці банкаўскіх сыстэмах.

Таксама прыкметныя Кенія, Ізраіль і дзяржава-сябар Эўразьвязу Грэцыя.

Далей Financial Times зазначае, што павелічэньне дэпазытаў з краіны, у якой не хапае замежнай валюты, можа значыць высокі ўзровень карупцыі. Гэты прыклад можна пабачыць, гледзячы на лічбы, якія паказваюць рост прытоку наяўных грошай з Украіны й Казахстану ў канцы 90-х гадоў. Лёнданская газэта нагадвае, што менавіта ў той пэрыяд абвінавачаньні ў шырокамаштабнай карупцыі былі прадметам афіцыйных расьсьледаваньняў у гэтых дзьвюх постсавецкіх краінах.

Аднак адразу пасьля гэтага Financial Times піша: "Летась крыніцы дэпазытаў, якія павялічваліся найбольш хутка, уключалі Гвінею, Баўгарыю, Банглядэш і Беларусь".

Такім чынам, у год напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў Беларусь увайшла ў чацьвёрку лідэраў росту аб’ёмаў грошай на дэпазытах у швайцарскіх банках. Адмыслоўцы зьвязваюць гэта з двума чыньнікамі: няўпэўненасьцю й карупцыяй.

Але Financial Times папярэджвае, што пытаньне пра давераныя дэпазыты вісіць у паветры. Эўрапейскі Зьвяз хоча, каб Швайцарыя дапамгала замгацца з уцёкамі ад падаткаў, прадастаўляючы інфармацыю пра банкаўскія рахункі. Замест гэтага швайцарцы прапануюць увесьці новы падатак.

Юры Сьвірко, Прага