Цi быў галадамор на Беларусi? Гэтай тэме была прысьвечаная мiжнародная навуковая канфэрэнцыя, якая на мiнулыя выходныя адбылася ў Менску. Сустрэча беларускiх i ўкраiнскiх гiсторыкаў была прысьвечана гадавiне Барысаўскага галоднага бунту.

Тэматыка галадамору на Беларусi практычна нiяк не дасьледаваная ў беларускай гiстарыяграфii й не прадстаўленая ў СМI. Тым часам у суседняй Украiне на дасьледаваньне гэтай тэматыкi накiроўваюцца велiзарныя сродкi. Арганiзатары канфэрэнцыi, чальцы сэкцыi Мэмарыял пры Беларускiм добраахвотным таварыстве аховы помнiкаў гiсторыi й культуры маюць намер узьняць цiкавасьць да гэтага гiстарычанга факту ў беларускай гiсторыi й распачаць дыскусiю на гэтую тэму.

Гаворыць галоўная арганiзатарка канфэрэнцыi Надзея Сычугова.

Н. Сычугова: Гэтая канфэрэнцыя была першым крокам у дадзеным накiрунку. Гэта першая канфэрэнцыя, на якой абмяркоўвалася гэтае пытаньне. Мы спадзяемся, што такiм чынам пакладзены пачатак разьвiцьця i ўвагi гэтай тэмы.

Удзельнiкi канфэрэнцыi наведалi таксама Барысаў i мясьцiны, зьвязаныя з падзеямi галоднага бунту 1932 году. Выступленьне барысаўчан супраць абмежаваньня выдачы харчаваньня было жорстка разагнанае мясцовымi ворганамi ўлады, а яго ўдзельнiкi пакараныя. Дасьледаваў гэтую тэму эмiгранцкi гiсторык Юрка Вiцьбiч.

Н. Сычугова: Нагодай для барысаўскага галоднага бунту было тое, што былi значна зьменшаныя нормы выдачы харчаваньня. Яны дайшлi да таго, што можна было iх параўноўваць з нормамi ў блякадным Ленiнградзе, гэта 200 грамаў хлеба для рабочых на дзень. А дзецi й iншыя чальцы сям"i ўвогуле пазбаўлялiся гэтай нормы. Людзям проста не было чаго есьцi. Жанчыны-мацi першымi пачалi гэты бунт, якi адбыўся ў горадзе Барысаве. Людзi намагалiся захапiць хлебную лаўку й сховiшча хлеба. Гэтая сытуацыя трывала два-тры днi, потым да iх далучылiся мужчыны, i гэта прыняло даволi арганiзаваную форму барацьбы супраць улады. Гэты бунт быў жорстка падаўлены. Юрка Вiцьбiч пiша пра 200 расстраляных, 1200 высланых у Сiбiр.

Сталiнская "рэвалюцыя зьверху" выклiкала моцны супрацiў сялян i рабочых, якi набываў нярэдка даволi радыкальныя формы. Вынiшчэньне сялянства ў 30-ыя гады - гэта спроба лiквiдацыi беларускага народу - гаворыць старшыня сэкцыi "Мэмарыял" Вячаслаў Сiўчык.

В. Сiўчык: Гвалтоўная калектывiзацыя й масавыя рэпрэсii супраць беларускага сялянства былi спробай вынiшчэньня беарускай нацыi. Аднак бальшавiкi ня здолелi гэтага зрабiць, але наступствы гэтых трагiчных падзеяў уплываюць i на сёньняшнiя рэалii. Гэты пэрыяд - адна зь белых плямаў у гiсторыi беларускага гароду. Практычна, кожны беларусы праз сваякоў вымушаны сустракацца з наступствамi тых падзеяў. Гэта былi адны з самых страшных падзеяў у нашай гiсторыi. Нават за апошнiя 20 гадоў, калi, здавалася, можна было i пiсаць, i казаць, пра гэта было мала iнфармацыi. Вельмi патрэбна, каб хоць некалькi гiсторыкаў зацiкавiлiся гэтым пэрыядам i пачалi яго дасьледаваць. Менавiта дзеля гэтага мы праводзiлi канфэрэнцыю.

У канфэрэнцыi ўзялi ўдзел украiнскi гiсторык i публiцыст Раман Кабачый, журналiстка, загадчыца аддзела гiсторыi ў агульнаўкраiнскай газэце "Украiна молода", аўтарка канцэпцыi па стварэньнi Музэю галадамору ў Кiеве Яраслава Музычэнка. Зь беларускага боку выступалi гiсторыкi Iгар Кузьняцоў, Якаў Басiн, Iрына Раманава. Вынiковыя матэрыялы канфэрэнцыi пабачаць сьвет адным выданьнем.

Дзьмiтры Гурневiч

Польскае радые для замежжа

{banner_819}{banner_825}
-15%
-50%
-50%
-47%
-42%
-20%
-27%
-10%