Ад 3 траўня па летнім графіку пачала працаваць служба ратавання на водах у Пінску. Сёлета ў дадатак да пінскай ратавальнай станцыі, якая працуе круглы год, адкрыты сезонны ратавальны пост. Яго праца абмяжуецца купальным сезонам. Для больш эфектыўнай працы ратавальнікаў закуплены два водныя скутэры.

Мясцовыя ўлады загадзя парупіліся аб абсталяванні гарадскога пляжа і арганізацыі харчавання на ім. Міліцэйскім патрулям загадана спыняць спробы распіцця спіртных напояў на пляжы.

Глеб Паўлоўскі
-30%
-10%
-10%
-20%
-30%
-10%
-20%
-50%
-20%
-20%
-20%