У Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага мясцовыя ўлады прыпынілі працу “Амерыканскага кутка”. Кіраўніцтва бібліятэкі атрымала загад прыпыніць дзейнасць без тлумачэння прычынаў.

Па афіцыйнай версіі, амерыканскі куток зачынены ў сувязі з рамонтам памяшкання, але ніякіх працаў, па словах дырэктара бібліятэкі Лідзіі Мальцавай, не праводзіцца. Кіраўнік установы атрымала вусны загад прыпыніць дзейнасць папулярнай сярод гродзенцаў установы без тлумачэння прычынаў на неакрэслены тэрмін:

- Праграма “Амерыканскіх куткоў” - праект узаемнага супрацоўніцтва паміж урадам ЗША і публічнымі бібліятэкамі Беларусі, накіраваны на задавальненне інфармацыйных, культурных і адукацыйных патрэбаў жыхароў рэгіёнаў. Праз такі падыход меркавалася забяспечыць грамадзянаў Беларусі інфармацыяй пра ЗША. “Куткі” валодаюць калекцыяй кніг, відэа - і аўдыёкасет, CD-ROM і DVD-дыскаў, матэрыяламі па вывучэнні англійскай мовы, публікацыямі, выхадам у інтэрнет.

У дадатак да інфармацыйнай работы там ладзілі разнастайныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы: сэмінары, дыскусійныя клубы, прагляд фільмаў, сустрэчы з носьбітамі мовы. Тыя гродзенцы, якія наведвалі “Амерыканскі куток”, лічаць, што ён зачынены ў сувязі з пагаршэннем адносінаў паміж Злучаныміі Штатамі і Беларуссю.
-30%
-20%
-10%
-50%
-50%
-32%
-10%
-52%
-12%
-5%
-40%