Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Ва ўсясьветным друку ўжо зьявіліся матэрыялы, што наступным пасьля Афганістану крокам антытэрарыстычнай апэрацыі можа стаць атака на Ірак. Але гомельскаму навукова-дасьледчаму інстытуту да гэтага няма справы.

Рэжым Садама Хусэйна нібыта таксама спрычыніўся ня толькі да падзеяў 11 верасня ў Нью-Ёрку, але і да распаўсюджваньня ў Злучаных Штатах Амэрыкі спораў антраксу. Нягледзячы на гэткія абставіны, Беларускі навукова-дасьледчы і праектны інстытут нафтавай прамысловасьці, што разьмешчаны ў Гомелі, спрабуе наладзіць дзелавыя дачыненьні з нафтавым ведамствам Іраку.

Зараз у Багдадзе знаходзіцца загадчык аддзелу праграмаваньня Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту нафтавай прамысловасьці Сяргей Кавальчук. Гэта ўжо ня першая паездка гомельскіх навукоўцаў у Ірак. Выязджаў туды і сам дырэктар інстытуту Ігар Стрышынскі.

З надзейных крыніцаў стала вядома, што ранейшыя і цяперашні прадстаўнік нафтавай навукі Беларусі павінен схіліць чыноўнікаў міністэрства нафты Іраку да заключэньня адмысловага кантракту.

Гамельчукі прапануюць тамтэйшай Паўночнай нафтавай кампаніі распрацаваць мадэлі падземных рэзэрвуараў нафтавых радовішчаў, базу ўсіх неабходных звестак пра іх.

Іранскі бок зацікаўлены ў дасьледаваньні і праграмным забеспячэньні сваіх радовішчаў нафты, аднак падпісаньне кантракту зацягвае.

Гамельчукі ў Іраку дзейнічаюць пры пасярэдніцтве прадстаўнікоў канцэрну "Белфарм", які пастаўляе іракцам лекі.

Пасярэдніцтва, аднак, не засьцерагае ад эканамічных санкцыяў ААН. Навукоўцам няма мажлівасці даставіць у Багдад кампутаровую тэхніку і адмысловыя праграмы.

Пошукі кантрактаў ў далёкім Іраку – мера вымушаная, а не імкненьне паспрыяць рэжыму багдадскага дыктатара. Навукова-дасьледчы інстытут, гэтаксама як і вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта", узмоцнена шукаюць для сябе новага поля дзейнасьці, паколькі беларуская нафтаздабыча застаецца апошнія гады ў межах 2 мільёнаў тон нафты.

Дэкляраваная ж распрацоўка радовішча нафты у Нянецкай аўтаномнай акрузе Расеі немагчымая з прычыны вялікіх фінансавых выдаткаў, якія беларуская дзяржава пакуль ня можа сабе дазволіць.

Казімер Яноўскі, Гомель