фотоВядомага гродзенскага паэта і журналіста Юрыя Гумянюка, які супрацоўнічае з Радыё Рацыя, спрабуюць абвінаваціць у падрыхтоўцы забойства. Жанчына, якая жыве па-суседску, напісала заяву ў міліцыю і патлумачыла, што яе жыццю пагражае небяспека.

Сёння суседка Юрыя Гумянюка Тэрэза Бубешка выклікала супрацоўнікаў міліцыі і паведаміла ім, што Юрый Гумянюк, яго маці і жыхар Гродна Анатоль Русіноўскі маюць намер здзейсніць яе забойства. Жанчына не прывяла ніякіх доказаў, але супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі пратакол і запэўнілі, што справай будзе займацца ўчастковы інспектар.

На думку Юрыя Гумянюка, дзеянні жанчыны тлумачацца перш за ўсё яе неадэкватнымі паводзінамі ў грамадстве:

- Сярод жыхароў вуліцы, на якой я жыву, Тэрэза Бубешка мае славу скандалісткі. Міліцыянты на мой погляд, досыць скептычна паставіліся да яе заявы, але прызначылі праверку па дадзенай справе, што не можа не выклікаць занепакоенасці. Цалкам верагодна, што мне і маці прыйдзецца звяртацца за абаронай гонару і годнасці ў судовыя ўстановы.

Юры Гумянюк не выключае, што апошнія падзеі ў дачыненні да яго і яго сям’і могуць насіць правакацыйны характар і сфабрыкаваны беларускімі спецслужбамі, якія такім чынам спрабуюць перашкодзіць яму займацца журналісцкай дзейнасцю і супрацоўнічаць з шэрагам незалежных выданняў.
-15%
-20%
-50%
-25%
-20%
-15%
-20%
-30%
-20%
-15%
0071582