1. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  2. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  3. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить
  4. Минчанку судят за оскорбление Ермошиной. Глава ЦИК в суд не явилась
  5. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  6. Спектакль по книге Алексиевич исчез из репертуара РТБД. Что известно?
  7. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  8. В Москве задержали адвоката Юрия Зенковича. Сейчас он в Минске в тюрьме КГБ
  9. От документалки про ЖКХ до «организации протестов». Что за блогеры Петрухин и Кабанов, которым дали по 3 года
  10. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  11. Приговоры, задержания и фотопроект о детях политзаключенных. Что происходит в Беларуси 14 апреля
  12. «Ты как будто забываешь, кто ты. Невероятно тупеешь, чудовищно». Честно о том, что происходит в декрете
  13. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  14. В Беларуси построят хранилище для отходов с БелАЭС. Выбор площадки все еще идет
  15. Белоруска запустила уникальную платформу помощи бездомным животным. Ее проект оценили даже в ЕС
  16. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  17. «Спросили, связана ли работа с политикой». Как белорусы сейчас проходят украинскую границу
  18. Как наши спецслужбы могут задерживать белорусов в России? Спросили у эксперта
  19. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  20. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  21. Лукашенко и Алиев встретились в Азербайджане: что обсуждали на переговорах
  22. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  23. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  24. Нацбанк повышает ставку рефинансирования до 8,5%
  25. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  26. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  27. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  28. В Беларуси ограничили доступ к сайтам про политзаключенных и учебу в Польше
  29. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  30. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?


На Магілёўшчыне за рулём уласнага БМВ‑520 затрыманы праваслаўны сьвятар, які быў вельмі п’яны. Пасьля таго, як міліцыянты пашкадавалі і адпусьцілі сьвятара, ён зноў выехаў на дарогу п’яны.

Ігар Карней

У выніку айца аштрафавалі і на тры гады пазбавілі права кіраваць аўтамабілем. Калегі сьвятара зьвярнулі ўвагу на тое, што такія вольнасьці ён сабе дазволіў падчас Вялікага посту.

Гэта гісторыя здарылася непадалёк Магілёву, куды зь вёскі Ўсход бацюшка, відавочна, скіроўваўся крыху пазабавіцца (у салёне зь ім была маладая асоба, гэтаксама нападпітку). Спробы супрацоўнікаў ДАІ праверыць дакумэнты ў кіроўцы БМВ плёну ня мелі: бацюшка хоць і хістаўся, але настойваў, што не ад гарэлкі. Міліцыянты выявілі нязвыклую гуманнасьць і адпусьцілі служку Бога. Якім жа было зьдзіўленьне, калі праз некалькі гадзінаў зноў сустрэлі айца Ўладзімера. Пасьля таго на міліцэйскай машыне даставілі ў абласны наркадыспансэр. Утрыманьне алькаголю ў крыві аказалася ўтрая большым за норму.

Царкоўнае кіраўніцтва пакуль устрымліваецца ад ацэнак паводзінаў свайго брата. Адно крыўдуюць, што такі ўчынак здарыўся якраз у дні Вялікага посту, якога, як аказалася, трымаюцца далёка ня ўсе пасярэднікі паміж Богам і вернікамі.

Інспэктар ДАІ Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Юрый Красноў кажа, што павагу перад санам сьвятара адчуў пасьля таго, як перастаў быць "маладым і злым інспэктарам". Прызнаецца, што адпускае сьвятара‑кіроўцу, нават не правяраючы дакумэнты. Але кажа, пільнасьць усё ж ніколі не перашкодзіць:

"Гледзячы зь якога боку пытаньне абмяркоўваць. Калі з пазыцыі рэлігіі, то ўсё, што Богу патрэбна, то добра. Але тое, што зрабіў гэты сьвятар, то Богу гэта не патрэбна, то бок, ён саграшыў. І мы да яго адносінаў у гэтым сэнсе ня маем. Але натуральна, што як асобы пры пасадзе, можам сказаць: сядаць за руль у нецьвярозым стане нельга, няважна, хто ты — сьвятар ці не? А калі ты саграшыў, то ўжо не зьяўляесься сьвятаром. А толькі просты кіроўца, які парушыў правілы дарожнага руху. Ён рызыкаваў — і жыцьцём людзей, і сваім жыцьцём. Ён парушыў закон і боскі, і закон дарожнага руху".

Пераказваю Юрыю Краснову гутарку з адным са сьвятароў, якога найбольш абурыла, што "залёт" адбыўся ў часе вялікага посту:

Красноў: "Ну, тады гарэць яму ў пекле ў іржавым "Запарожцы"…

Карэспандэнт: "Хоць сам езьдзіць на БМВ"

"Ёсьць такія сучасныя сьвятары, якія атрымалі гэты сан дзеля таго, каб мець якіясьці прывілеі. Але потым, як кажуць, на вышэйшым судзе ўсім "залічыцца".

"Подзьвіг" айца Ўладзімера пацягнуў на 845 тысяч рублёў штрафу. Апроч таго, тры гады ён ня здолее кіраваць сваім аўтамабілем.

Зрэшты, менскі сьвятар Аляксандар Шрамко, які летась трапіў у няміласьць да царкоўнага кіраўніцтва за палітычную актыўнасьць, ня выключае: каб не дыскрэдытаваць царкву, справу паспрабуюць спусьціць на тармазах:

"Цяпер трэба будзе паглядзець — як сябе будзе паводзіць царкоўнае начальства? Ці падключыць усе свае кантакты, каб гэта ўсё пакрыць, ці, калі ўжо гэта выйшла на адпаведны ўзровень і ўсе аб гэтым кажуць, то можа пойдуць на "папятную". Але на царкву гэта, канечне, падае нэгатывам здорава. Быў такі выпадак. У Менску адзін дыякан, якога потым адлучылі і нават пазбавілі сану, любіў перабраць лішку. Ехаў у Менску пасьля 12‑й, яго хацеў спыніць даішнік. Паколькі было бачна адразу, што ён нецьвярозы, то дыякан рвануў і пачаў уцякаць. Гонкі былі па ўсім Менску.

Калі яго ўрэшце злавілі, што атрымалася? У мяне ёсьць іншы знаёмы дыякан. Неяк прыходзіць і кажа: вось узялі ў якасьці сьведкі здарэньня, спазьніўся на службу. Я кажу, дык ты б сказаў, што сьпяшаесься, што ты дыякан у царкве. "Вы што айцец Аляксандар? Калі я скажу, што дыякан пасьля выпадку з тым дыяканам, якога лавілі, да канца дня ня выйду". Я, кажа, аднойчы сказаў, дык яны адразу ўхапіліся: ах, дыякан? Зараз мы цябе праверым. І паслалі на аналізы. Бо ў даішнікаў адклалася ў галаве: дыякан — гэта нешта ня вельмі добрае. Ну, як гэта ўсё можа служыць аўтарытэту царквы?"
-53%
-20%
-5%
-30%
-25%
-20%
-17%
-10%
0068422