Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


13 лістапада прэм'ер Генадзь Навіцкі падпісаў новую ўрадавую праграму па рэфармаваньню сельскай гаспадаркі.

У Мінсельгасхарчы кажуць, што праграма была падрыхтаваная яшчэ ў траўні, але тады быў ня той палітычны момант — падыходзілі прэзыдэнцкія выбары.

Паводле словаў намесьніка міністра сельскай гаспадаркі Анатоля Рубаніка, праграма прадугледжвае пэўныя трасфармацыі ў сфэры ўласнасьці, ўкараненьне эканамічных формаў кіраваньня, адыход ад цэнавага дыктату да сыстэмы прэфэрэнцыяў, свабодны выхад гаспадарак на рынкі й гэтак далей.

Гэта ня першая спроба неяк рэфармаваць АПК і калгасную сыстэму, такіх спробаў было ўжо каля пяці, але выніку яны не далі.

Гаворачы пра чарговую спробу пераўтварэньняў АПК, ва ўрадзе зазначаюць, што не жадаюць адмаўляцца ад буйнога землекарыстаньня як галоўнага прынцыпа. Калгасы як апірышча адміністрацыйна-каманднай сыстэмы захаваюцца. Хаця цяпер, нягледзячы на тое, што ўраджай лепшы, чым у папярэднія гады, гаспадаркі перажываюць мацнейшы фінансавы крызыс.

Летась у Беларусі было 48% стратных калгасаў, а сёлета, паведаміў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Анатоль Рубанік, стратных калгасаў стала ўжо больш, чым прыбытковых. Сёлета стратныя — 1400 калгасаў і саўгасаў з усіх 2500. Больш як 2000 калгасаў ня здольныя плаціць за энэрганосьбіты, — паведаміў спадар Рубанік. Агульная запазычанасьць калгасаў дасягнула астранамічнай лічбы — 1,1 трыльёна рублёў. Прыкладна гэтулькі каштуе аграрная прадукцыя, якую вырабляюць гаспадаркі за год.

Запазычанасьць па зарплаце калгаснікаў складае 23 мільярды рублёў.

Каб зьменшыць стратнасьць гаспадарак, урад даручыў павялічыць закупачныя цэны на малако і мяса да новага году ў сярэднім у паўтара раза. Як прызнаюць у Міністэрстве сельскай гаспадаркі й харчаваньня, гэта выкліча падвышэньне цэнаў і ў крамах.

Ужо цяпер каля 80% бульбы і гародніны ў краіне вырашчваюць на прыватных і прысядзібных гаспадарках, там жа дзяржава закупляе каля 40% малака.

Валер Каліноўскі, Менск