Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Днямі зьявіліся чуткі пра ўскладненьне стану здароў’я былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Сямёна Домаша. Як вядома, яму зрабілі апэрацыю на сэрца ў клініцы Кракава. Зараз ён ужо знаходзіцца дома і мы зьвязаліся зь ім па тэлефоне.

Сямён Домаш пацьвердзіў, што прайшоў кароткае лячэньне ў Кракаве і пры гэтым разьвеяў ўсе здагадкі наконт стану свайго здароў’я і плянаў на будучыню.

Вось што Сямён Домаш сказаў сёньня нашаму Радыё па тэлефоне з Горадні.

(Домаш: ) "Насамрэч усё нармальна, пакуль што нармальна. Але мне там апэрыцыю рабілі. Я быў там чатыры дні – зрабілі апэрацыю і ўсё, практычна ўсё лячэньне. Зараз вось да канца месяца трэба пабыць, як гэта ў нас называецца, на бальнічным – такі пэрыяд рэабілітацыі. А пасьля дактары кажуць, што з пачатку сьнежня ўжо можна будзе пачынаць працаваць патрошку. Паправім здароўе, а пасьля будзем ужо пляны рэалізоўваць. Пакуль справамі не займаюся, каб быць здаровым інармальня сябе адчуваць. Працу буду плянаваць потым".