Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У нядзелю прайшоў заключны канцэрт першага фэсту сучаснага фольку ТАЎКАЧЫКІ.

У дзеі мелі ўдзел гурты ТРОіЦА ды ЮР'Я, вядомыя энта-эксперыментатары.

Для ТРОіЦЫ гэта быў трэці леташні канцэрт у родным краі. Сталася так, што яны больш канцэртуюць па замежжы. Таму для прыхільнікаў этна-трыо гэты дзень быў сапраўдным сьвятам. Такіх людей было зашмат.

Напачатку Іван быў трошкі стрыманы, але потым разышоўся на ўсю моц свайго голасу. Напрыканцы песьні Ябланька заля ўзьнялася зь месцаў і доўга пляскала ў далоні, чаго, прынамсі, я ніколі не бачыў на менскіх канцэртах. Іван узрушыў усіх навіной - днямі ў Галяндыі выйшла новая кружэлка гурту ТРОіЦА. Такім чынам хутка трэба чакаць прэзэнтацыйнага канцэрту.

Доўга ладзіліся падчас антракту музыкі з ЮР'І. Нарэшце такі рушылі. Дзеўкі ў дзівосных строях заварожвалі сваімі сьпевамі. На мой погляд, гэта самая моцная складніца гурта ЮР'Я. Асаблівую асалоду я атрымаў ад чысьцюткай імправізацыі апошніх кампазыцый, якую цяжка сустрэць на менскіх пляцоўках. Заключная песьня ў стылі rock'n'folk была папросту экстазам.

Заўтра на старонках парталу TUT.BY чытайце падсумоўе да фольк-фэсту ТАЎКАЧЫКІ.

Алег УЛЕВІЧ