Упершыню за два апошнія гады, паводле зьвестак сацыёлягаў, колькасьць перакананых праціўнікаў інтэграцыі перавысіла колькасьць яе перакананых прыхільнікаў.
Перакананымі праціўнікамі інтэграцыі цяпер зьяўляецца 20,8% апытаных, а прыхільнікамі — 15,6%. Такія вынікі кастрычніцкага нацыянальнага апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.
Беларускае грамадзтва аддае перавагу "добрасуседзкім адносінам Расеі й Беларусі як дзьвюх незалежных дзяржаваў" (36,1%) альбо "саюзу дзьвюх незалежных дзяржаваў" (45,6%), што разам складае 81,7%.
За аб'яднаньне з Расеяй выступае толькі каля 16% рэспандэнтаў. Яшчэ ў жніўні такіх было 21,2%. Сацыёлягі тлумачаць гэтыя зьмяненьні ў грамадзкай думцы Беларусі тым, што апошнім часам зьніклі прапагандысцкія інтэграцыйныя кампаніі "з-за іх поўнай бессэнсоўнасьці".
Валер Каліноўскі, Менск
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY