Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Пра гэта яму паведамілі на чарговым допыце ў сьледчым камітэце пры Міністэрстве ўнутраных справаў. Сьледчыя спаслаліся на тое, што мінуў тэрмін даўніны гэтага злачынства. Што да ранейшых абвінавачаньняў у нявыплаце падаткаў, то іх пакінулі.

Між тым, экс-прэм'ер ня згодны з афіцыйнай фармулёўкай зьняцьця зь яго абвінавачаньня ў крадзяжы банкаўскіх грошай. Чыгір заяўляе, што будзе дамагацца, каб менавіта суд прызнаў яго невінаватым.

(Чыгір: ) "Закрыцьцё справы з прычыны заканчэньня тэрміну даўніны не здымае зь мяне падазрэньняў у тым, чаго я не рабіў. Пакуль гэтая пляма з маёй рэпутацыі ня змытая, я не супакоюся. Да таго ж, няма адказу на пытаньне, хто насамрэч вінаваты ў страце мільёна даляраў? Калі сьледчых гэта ўжо не цікавіць, дык мне не абыякавы лёс дзяржаўных грошай. Я настойваю, каб гэтая справа зноў патрапіла ў суд і там была пастаўленая канчатковая кропка ў гэтай гісторыі".

Нагадаю, што напрыканцы мінулага году Менскі гарадзкі суд ужо прызнаваў віну Міхаіла Чыгіра у крадзяжы банкаўскіх грошаў недаказанай, але пракуратура гэтае рашэньне аспрэчыла.

Алег Грузьдзіловіч, Менск
0058648