Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Сталы камітэт саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі паведаміў, што сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, магчыма, адбудзецца ў Маскве 29 лістапада.

Такім чынам, сустрэча Пуціна і Лукашэнкі, якая, паводле заяваў беларускага боку, павінна была прайсьці спачатку ў кастрычніку, а затым на працягу першай дэкады лістапада, так і не адбылася. Назіральнікі зьвяртаюць увагу на тое, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Пуцін і Лукашэнка яшчэ ні разу не сустракаліся.

Тым часам, сёньня ж з Масквы паведамілі пра чарговы перанос паседжаньня Вышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы. Яго таксама адкладаюць ужо некалькі разоў — цяпер на сьнежань.

Уладзімер Глод, Менск
0058045