1. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза
  2. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  3. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  4. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  5. Суд над участниками канала «Армия с народом» и волонтером Тихановской: одного из обвиняемых удалили с процесса
  6. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  7. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости
  8. СМИ сообщают о выходе нескольких клубов из Суперлиги
  9. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  10. В Минске появится еще одна служба каршеринга. И вот кто это будет
  11. Вот что Apple показала на своей первой презентации года
  12. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  13. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  14. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  15. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  16. В Совбезе говорят о десятках военных учений у границ Беларуси. Разбираемся, в чем дело
  17. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  18. Мингорсуд оставил в силе приговор Катерине Борисевич по делу о «ноль промилле» — 19 мая она должна выйти на свободу
  19. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  20. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  21. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта
  22. Водитель автобуса передал пассажирам по громкой связи «привет от политзаключенных». Итог: 15 суток
  23. Зеленский предложил Путину встретиться на Донбассе
  24. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  25. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?
  26. Макей: Мы хотели бы иметь ясность, в каком статусе госпожа назначенный посол намерена работать в Беларуси
  27. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  28. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  29. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  30. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии


Уздоўж дарогі ў Курапатах на адлегласьці 22 мэтры ад восі дарогі стаіць ужо каля 40 крыжоў. Гэта мяжа, за якой ня могуць весьціся будаўнічыя працы. Гэтая дамоўленасьць была дасягнутая на сустрэчы абаронцаў Кураптаў з будаўнікамі.

(Соусь: ) "Гэта было вызначана на сустрэчы, але сёньня вечарам я была сьведкам таго, як прараб прапаноўваў валанцёрам забраць гэтыя крыжы, бо яны ўсё ж перашкаджаюць весьці будаўнічыя работы. Сёньня ў Курапатах будаўнікі працуюць без аховы міліцыянтаў, але міліцыя знаходзіцца непадалёк, яны сядзяць у машынах і пільна сочаць за ўсім, што адбываецца.

Сёньня ў Курапатах высякалі і карчавалі дрэвы. Гэта рабілі будаўнічыя брыгады з Магілёву. Яны будуць пракладаць дарогу да пагорку. Пазьней іх зьменяць будаўнікі зь Берасьця.

Сёньня актывісты грамадзкай ініцыятывы "За выратаваньне мэмарыялу Курапаты" і валанцёры сустракаліся з будаўнікамі. У выніку перамоваў былі вызначаныя шэсьць наглядальнікаў, якія штодзень будуць сачыць, як ідуць будаўнічыя работы. Гэта прадстаўнікі трох арганізацыяў – Беларускай арганізацыі працоўных жанчынаў Ірына Жыхар, Мая Кляшторная з Таварыства Беларускай мовы, Сяргей Сахараў з Дыярыюша, а таксама тры назіральнікі ад партыі БНФ – Сяргей Міхно, Уладзімер Кішкурна і Андрэй Церашкоў. Заўтра з раніцы яны пачнуць наглядаць за будаўнічымі працамі. Але сёньня ўжо ідзе археалягічны нагляд за будаўніцтвам. Вось толькі што з Курапатаў сышлі Андрэй Мяцельскі і Алег Іоў, археолягі з Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук. Як зазанчыў у размове са мной старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Мяцельскі, калі ў выніку будаўніцтва будуць знойдзеныя пахаваньні, будаўнічыя працы адразу будуць прыпыненыя. Аднак, як лічаць археолягі, гэта малаверагодна, паколькі, як яны кажуць, пахаваньні знаходзяцца ў 80-100 мэтрах ад дарогі.

Я хацела б распавесьці пра адну цікавую сустрэчу тут, у Курапатах. Два дні таму сюды прыяжджала прадстаўніца Мэмарыялу з Санкт-Пецярбургу Аляксандра Рэзьнікава. У пятніцу яна ўбачыла па тэлевізары, як разбураюцца Курапаты, адразу набыла квіток на цягнік і прыехала ў Менск. Два дні і дзьве ночы яна правяла тут, у лягеры валанцёраў. Аляксандра Рэзьнікава вельмі абураная тым, што адбываецца цяпер у Курапатах. Яна расказала мне пра месца ля Санкт-Пецярбургу, яно называецца Левашова, гэта таксама месца расстрэлаў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, падобнае да Курапатаў. Але ў гэтым месцы пабудаваны мэмарыял, туды прыходзяць людзі і ўлады зь вялікай павагай ставяцца да яго. Рэзьнікавай было нават цяжка ўявіць, што ў Санкт-Пецярбургу можа здарыцца нешта падобнае. Яна адзначыла яшчэ цікавую акалічнасьць. Яна думала, што ў Курапаты павінны былі прыходзіць людзі сталага веку, у каго былі рэпрэсаваныя сваякі, а ў Беларусі гэта найперш моладзь, і гэта, на яе думку, вельмі сымбалічна.

Што да сёньняшніх падзеяў, дык вось цяпер яшчэ ідзе будаўніцтва. Валанцёры пільна сочаць, як яно ідзе і робяць заўвагі".
-40%
-23%
-15%
-15%
-50%
-15%
-25%
-30%
-50%
-15%
0073079