У Бабруйску вынесены прысуд у гучнай справе забойства 10-гадовага хлопчыка ў леташнім жнiўнi. Калi хлопчык знiк, у яго мацi вымагалi некалькi тысяч долараў за вяртанне сына. Цела малога было знойдзена праз некалькi дзён: яго гвалтоўна ўтапiлi.
Суд быў закрытым, але прысуд калегiя па крымiнальных справах Магiлёўскага абласнога суда аб’явiла ў адкрытым пасяджэннi. Вучань адной з бабруйскiх школ, 1993 года нараджэння, прызнаны вiнаватым у наўмысным забойстве малагадовага з асаблiвай жорсткасцю, а таксама ў крадзяжы, разбоi i вымаганнi. Пакаранне — 15 гадоў зняволення, з адбываннем у выхаваўчай калонii. Вынесены прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.
Алена Казлова
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY