Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У суботу прайшоў другі канцэрт першага фэсту беларускага фольку ТАЎКАЧЫКІ.

У першы дзень фэсту панавала сапраўды сакральная атмасфэра. Другі ж дзень цяжка назваць фолькавым. Гэта быў рокнрольны, а зрэдчас і мэталічны канцэрт. Расчаравала, што не адчувалася таго аўтэнтычнага беларускага духу, які быў учора.

Людзей было значна больш. Шмат каму не хапіла месцаі яны былі вымушаныя стаяць.

Распачаў канцэрт ПОСТСКРЫПТУМ. Гэта такі адмысловы жарт арганізатараў. Потым гітарысты з гурта LONG PLAY ніяк не маглі наладзіць свае струмэнты. Прыгожанькая сьпявачка сьціпла улагоджвала гледачаў показкамі. Яна папрасіла прабачэньня, што песьня будзе не па-беларуску. Але гэта бало дарэмна, бо ніводнага слова нельга было разабраць. Зрэдку нешта праскоквала кшталту wild thing ці some times.

У антракце свой непералічны рыштунак на сцэну вынясьлі хлопцы з PLATO. Разнастайныя бубны й бразготкі зьліваліся са скрыпкамі й гітарамі. Было файна. Асабліва ўразіла інструмэнталка ў стылі THOMAS NEWMAN. Але, нажаль, усё гэта да фольку, тым больш беларускага, не мела аніякага дачыненьня.

Нарэшце на сцэне зьявілася ўвасабленьне беларускасьці - урбаністычныя язычнікі (ZNICZ). Народныя тэксты пакладзены на мэтал... Ва ўсякім разе арыгінальна.

Калі выйшлі зухаватыя хлапцы з гомельскага гурта БАН-ЖВІРБА, а адзін зь іх быў бяз портак, шоў трэці час канцэрта.

У нядзелю будуць граць легенда беларускага фольку Троіца ды UR'IA. А сёмай гадзіне на вуліцы Маскоўская 18а.

P.S. Заўтра чытайце наш рэпартаж з заключнага канцэрту першага фэсту беларускага фольку ТАЎКАЧЫКІ

Алег УЛЕВІЧ
0058648