Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Якасны гук, фантастычнае асьвятленьне, файныя вядучыя ды віртуозныя музыкі – вось так распачаўся 17 лістапада першы беларускі фестываль фольку ТАЎКАЧЫКІ. Ён праходзіць у невялічкай залі тэатра Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэта культуры, што на вуліцы Маскоўскай 18а.

Ідэя фэсту належыць Юрасю Выдронку. Вось як усё было.

Сталася так, што мінулага кіраўніка тэатра вытурылі за махінацыі. Новым кіраўніком стаў Васіль Раінчык. І як новы чалавек (ня гледзячы на тое, што раней ён быў мастацкім кіраўніком гэтага ж тэатра) Васіль Пятровіч павінен быў дэманстваваць новы дух, увасабленьне дэмакратыі й справядлівасьці. Вось якраз у гэты момант да новага дырэктара падыходзіць лідэр гурта UR'IA Юрась Выдронак.

- Можна ў вас канцэрт зладзіць?

- Давай.

- А можна некалькі гуртоў запрасіць?

- Добра.

- Можа мы фэст зробім?

- Чаму б і не зрабіць?

Так вось усё неспадзявана й як у казцы атрымалася.

Напачатку першага дня фэсту гучалі аўтэнтычныя песьні. У старажытных шляхецкіх апранахах на сцэну выйшлі мужыкі з двухмэтровымі дудкамі. Гэта быў гурт ГУДЫ.

За ім былі ГРАМНІЦЫ з абрадавымі песьнямі нашага краю. Заля трымцела ў захапленьні. Такога менчукі шчэ не бачылі. У паветры матляліся васількі й іншыя думкі апэратараў сьвету, са сцэны ўзьнімаўся туман пад песьні стогадовай даўніны. Прынамсі, ГРАМНІЦЫ даволі папулярны гурт ў Эўропе сярод тых, хто цікавіцца фолькам. ЛІЦЬВІНЫ ж завершылі першую частку канцэрта.

ЗЕЛЕНЬ ДАРОГ (Віцебск), АКРУГА ВОЛЬНАГА МАСТАЦТВА (Магілёў) й ПАЛАЦ прэзэнтавалі фольк-мадэрновую частку. Гэта быў сапраўдны драйв, быццам гралі Led Zeppelin ці Deep Purple у свае лепшыя часы. Магілёўскія музыкі спалучалі самыя розныя струмэнты: электрычную гітару з гармонікам, цымбалы з афрыканскімі бубнамі, etc. І што адметна, гук быў цалкам арганічны. Асабліва цікава было, калі на соло выходзілі цымбалы.

ПАЛАЦ ніяк не мог наладзіць сваё абсталаваньне, але потым даў дыхту. Заля устала зь месцаў і затанчыла. Нават чыноўнікі, што займалі адзін радок, няўседзелі. А калі напрыканцы канцэрту выступоўцам прэзентавалі падаруначкі Васіль Раінчык шчыра сіліўся сказаць штокольвек па-беларуску.

Прамоўшан фэсту быў невялікі, таму імпрэза атрымалася камэрная. Але і гэта было адмыслова файна, бо фольк дзея сакральная.

Песьні былі й самотныя, і зухаватыя, але ўсе яны былі прыгожыя.

Наступныя канцэрты адбудуцца а сёмай гадзіне вечара ў суботу й нядзелю. Кьвіткі вельмі танныя – 700 рублёў. Tут жа можна набыць шмат запісаў разнастайнага фольку.

Пасьпяшайце.

P.S. Самыя аператыўныя рэпартажы з першага беларускага фольк-фэсту ТАЎКАЧЫКІ шукайце на TUT.BY Заўтра а першай гадзіне ночы новы матэрыял.

Алег УЛЕВІЧ