Адміністрацыя журфаку БДУ расказала брэсцкім абітурыентам, што трэба чытаць, каб здаць прафесійна-псіхалагічнае сумоўе.

Аляксей Мурланаў

Сакрэты сумоўя раскрыла абітурыентам намесніца дэкана факультэта журналістыкі БДУ Вольга Самусевіч. Па яе словах, галоўная мэта тэставання - даведацца, ці патрэбна абітурыенту журналісцкая адукацыя, ці менавіта тое ён выбраў для сябе. А пасля дадала: без ведання асноўных праблемаў беларускага грамадства, а таксама геапалітычнай сітуацыі тэст не здаць.

Сустрэча прадстаўнікоў журфака з будучымі студэнтамі прайшла ў Брэсцкім гарвыканкаме. Гэта быў дадатак да "круглага стала", які ладзілі абласныя і гарадскія ўлады з прадстаўнікамі Мінінфармацыі, выкладчыкамі журфаку і журналістамі газеты "СБ" на чале з рэдактарам Паўлам Якубовічам.

Даведацца, што іх чакае на сумоўі, прыйшло каля дваццаці выпускнікоў школ. Хтосьці нават з бацькамі. Паміж сабой моладзь абмяркоўвала, што на сумоўі трэба біць сябе ў грудзі і распавядаць, што "ў бээрэсэме я быў першым актывістам".

Але пра грамадскія арганізацыі гутаркі не вялося. Па словах Вольгі Самусевіч, калі абітурыент не зможа назваць выданне, якое ўзначальвае Якубовіч, ці не назаве прозвішча галоўнага рэдактара "асноўнай газеты краіны "Советской Беларуси", то даведку пра паспяховую здачу тэставання не атрымае.

— Кожны будучы журналіст акрамя публікацый мусіць ведаць, якія існуюць дзіцячыя ці літаратурна-мастацкія рэдакцыі, — напалохала прысутных намесніца дэкана. — Таксама трэба мець досвед наконт палітычнай сітуацыі ў свеце і ведаць, з якімі праблемамі зараз сутыкаецца беларускае грамадства і дзяржава.

-10%
-15%
-45%
-20%
-20%
-40%
-10%
0066814