Сёлета Каталіцкая царква адзначае галоўнае хрысціянскае свята - Вялікдзень - з вялікім адрывам ад Праваслаўнай царквы. Крыху больш за месяц складае адлегласць паміж святкаваннямі. Што ж яшчэ, акрамя часу, размяжоўвае праваслаўны і каталіцкі Вялікадні?

Аляксандра Чалей

Каб адказаць на гэтае пытанне, Еўрарадыё паразмаўляла са святаром айцом Сергіем, які выкладае ў тэалагічным інстытуце БДУ.

Аказалася, што самым яскравым адрозненнем з’яўляецца пост перад Вялікаднем. У каталікоў ён больш лагодны.

Айцец Сергей:У 1054 годзе Рымскі патрыярхат аддзяліўся ад 4-х астатніх, і так з’явілася Рыма-каталіцкая царква. Пасля гэтага ў Каталіцкай царкве з’явілася шмат перамен: і ў веравучэнні, і ў практыцы. Што тычыцца посту, то пост у Рыма-каталіцкай царкве на працягу стагоддзяў рабіўся ўсё больш слабейшым. Цяперашні пост у Каталіцкай царкве заключаецца ў тым, што толькі ў сераду першую яны не ўжываюць мяса і ў Вялікую пятніцу. Гэта апошняя пятніца перад Вялікаднем.

А так увесь астатні пост асаблівага абмежавання ў ежы няма, толькі распісана, ці есці дасыта, ці не. Ну а такі пост, які быў ад пачатку, які застаўся ў Праваслаўнай царкве, куды больш строгі. Увесь пост перад Вялікаднем зусім не ўжываецца ні мясныя стравы, ні малочныя, у пэўных днях толькі можна ўжываць рыбу
”.

Ёсць і пэўныя адрозненні ў набажэнстве, аднак, па словах айца Сергія, нейкіх яскравых непадабенстваў паміж літургіямі ўсё роўна не існуе.

Айцец Сергей:Богаслужэнні розныя. Аднак, калі браць па веравучэнні, такому ўнутранаму зместу, то як раз адрознення няма. Таму што і ў праваслаўных, і ў каталікоў святкуецца тая самая падзея, што Хрыстос перамог смерць, перамог зло і ўваскрос. Тыя самыя ж яйкі фарбуюцца. Найперш у чырвоны колер, як колер крыві Хрыстовай. І сімвалічнае значэнне тое ж самае, што ў праваслаўных".

Дарэчы, яйкі нездарма былі абраныя галоўнай ежай на Вялікдзень. Сімвал яйка, як ніякі іншы перакрыжоўваецца з уваскрашэннем Хрыстовым:

Айцец Сергей:Яйка можа быць сімвалам труны, у якой ляжала цела Хрыстова, і вось так як яйка, калі з яго выводзіцца птушаня, гэтае шкарлупінне ламаецца. Здавалася б з мёртвага яйка з’яўляецца жыццё, таму яйка з’яўляецца сімвалам уваскрашэння Хрыстова з каменнай магілы”.

TUT.BY віншуе ўсіх беларускіх вернікаў, якія сустракаюць Вялікдзень 23 сакавіка.

Хрыстос уваскрос!

-25%
-20%
-10%
-15%
-21%
-10%
-20%
-26%
-25%
-20%
-20%