Поддержать TUT.BY
63 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Островце мужчину отправили в колонию за оскорбление Лукашенко и Караева в телеграм-чате
  2. Выросла на ферме и вышла замуж за парня, с которым встречалась 10 лет. Лучшая биатлонистка прямо сейчас
  3. Алимбекова заняла восьмое место в индивидуальной гонке на этапе КМ по биатлону
  4. ЕС: Санкции в отношении Беларуси пока не дали никакого эффекта
  5. Что происходит с TUT.BY? Отвечаем на назревшие вопросы
  6. У США новый президент: Джозеф Байден официально вступил в должность
  7. Лукашенко заинтересовался пеллетами для отопления домов. Что это и сколько стоит?
  8. «Прозревают люди уже после стройки». Архитектор — о выборе проекта дома и цене строительства
  9. Посмотрели, на сколько за год подорожал один и тот же набор товаров. Разница в цене удивляет
  10. В Москве задержан боец Алексей Кудин, ему грозит отправка в Беларусь и суд за августовские события
  11. «Перевернуть страницу» нельзя, психика так не работает". Психиатр, отсидевший «сутки», о том, что мы переживаем
  12. Совещание у Лукашенко и «дело Бабарико» в Верховном суде. Что происходит в Беларуси 21 января
  13. «Даже по московским меркам это элитное жилье». «А-100» презентовала квартал у площади Победы
  14. В Беларуси делают полуколичественные тесты на антитела к коронавирусу. Объясняем, что это такое
  15. Жителя Минского района оштрафовали на 870 рублей за красно-белые жалюзи
  16. Шахтеры, которые ушли в стачку, ответили на обещания «Беларуськалия» взять их обратно на работу
  17. «Лукашенко меня не обувал, чтобы я сейчас переобулась». Анжелика Агурбаш об отношении к ситуации в стране
  18. Лукашенко о госинвестпрограмме: Удивляет потеря отдельными членами правительства реалий, в которых мы живем
  19. Уже год в столице работает музей Lego, но знают о нем не все. Взглянули на коллекцию минчан
  20. Заправки для электрокаров стали платными. Пользователи жалуются, но вовсе не на цены
  21. Стали известны планы по строительству жилья на 2021 год. Что, где и сколько?
  22. «Не чувствовал, что вокруг наркоманы». В Бресте первых 10 человек судят по большому делу о хороводе на перекрестке
  23. Тихановская выступит перед Совбезом ООН. Представитель России назвал эту встречу провокацией
  24. Где жили и отдыхали руководители Беларуси до Лукашенко
  25. «Танцевала, показывая, что ей все сойдет с рук». В суде по делу о надписях на щитах выступил военнослужащий
  26. «Мы уже неделю „на осадном положении“». Как жителей минских многоэтажек обходит милиция
  27. «Пуля повредила мой спинной мозг». История тренера по кроссфиту на коляске
  28. У меня в венах тромбы? Сосудистый хирург отвечает на шесть частых вопросов
  29. С 21 января дорожает автомобильное топливо
  30. «Хотели дать понять, что с людьми так нельзя». Пятерых мужчин судят за поврежденное авто семьи милиционера


фото"Еўрарадыё" вырашыла разабрацца, якім чынам, калі не з дапамогай “жывога шчыта”, можна было спыніць уцекача, што імчаў з хуткасцю звыш 160 кіламетраў у гадзіну. Тым больш, што інспектарам ДАІ зараз прыйдзецца адказваць за свае дзеянні.

Зміцер Панямонаў

Начальнік упраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Мендзелеў нічога ўцямнага на гэты конт адказаць не здолеў. Акрамя таго, што інспектары павінныя былі зрабіць усё магчымае, каб не пацярпелі людзі. Калі ж Еўрарадыё запыталася, што б рабіў канкрэтна ён, калі б у той момант апынуўся на трасе, адказаў, што арыентаваўся б на месцы.

Аляксандр Мендзелеў:Розныя сродкі можна выбіраць. Так не адкажаш. Няма той таблеткі - адной на усе выпадкі. Гэта была нядзеля, плыні аўтамабіляў ідуць, іншыя пытанні ўзнікаюць. Няма адной таблеткі. Невядома, хто там у машыне сядзіць. Першапачатковае парушэнне - не вядома, можа, там нейкае перапалоханае дзіцё едзе? Ніхто ж не ведаў, што там нецвярозы кіроўца сядзіць, тройчы асуджаны”.

Звярнулася "Еўрарадыё" з тым жа пытаннем і да выканаўцы абавязкаў начальніка ДАІ Слуцку Аляксандра Тумаса. Нагадаем, што менавіта інспектары слуцкага ДАІ вялі пераслед парушальніка-ўцекача амаль да самага Мінску. Але выканаўца абавязкаў не толькі не захацеў разважаць на тэму, што б ён зрабіў на месцы сваіх падначаленых, але і ўвогуле адмовіўся ад любых каментароў.

Аляксандр Тумас:Ведаеце, я ад любых каментароў на гэтую тэму адмаўляюся”.

Свае прапановы, як трэба было паступіць інспектарам пры затрыманні ўцекача на трасе Мінск-Мікашэвічы, выказаў "Еўрарадыё" толькі намеснік начальніка рэспубліканскага ДПС Ігар Ваніцкі. Па яго словах, неабходна было не “шчыт” выстаўляць, а заварочваць парушальніка на кальцавую дарогу.

Ігар Ваніцкі:Калі б час быў у мяне, я б накіраваў транспартныя плыні на кальцавую дарогу, а пасля кальцавой дарогі рассцяліў бы “шыпы”.

Па словах экспертаў, калі на хуткасці ў 160 кіламетраў, з якой імчаў аўтамабіль парушальніка, шыпы прабіваюць кола - машына абавязкова вылятае ў кювет, і шанцаў камусьці з пасажыраў застацца ў жывых няма. Але намесніка начальніка ДПС гэта не спыніла б. Кажа, іншага выйсця не бачыць.

Ігар Ваніцкі:Іншага выйсця я не бачу. А калі б ён урэзаўся ў рэйсавы аўтобус гарадскога маршрута, і калі б гэта ўсё разам загарэлася б? І ўсе гэтыя людзі не паспелі выскачыць? Што б тады было?

Па яго словах, інспектары па інструкцыі мелі права скарыстаць для спынення ўцекача машыны выпадковых людзей. Але больш падрабязна тлумачыць і разважаць на гэтую тэму ён не захацеў.

Ігар Ваніцкі:Мы мелі такое права. Але я не буду пераказваць, што мы павінны былі рабіць па інструкцыі”.

Пра тое, як можна затрымаць і спыніць машыну, якая імчыць на хуткасці звыш 160 кіламетраў у гадзіну, "Еўрарадыё" запыталася ў кіраўніка школы экстрэмальнага кіравання аўтамабілем Сяргея Аўчыннікава. Па яго словах, любая спроба спыніць машыну на такой хуткасці з дапамогай шыпоў, кулі альбо тарана ў задні бампер уцекача машынай ДАІ, прывяло б да смяротнага выніку. А ў апошнім выпадку - і да смерці інспектараў.

Сяргей Аўчыннікаў:Спробы праколу колаў і іншае ўздзеянне шляхам тарана, то гэта 4 трупы ў адной машыне і тая машына, якая будзе выконваць таран, малаверагодна, што застанецца на дарозе. Такім чынам, гэта - проста забіць усіх людзей”.

Адзінае, што можна было, на яго думку, зрабіць не рызыкуючы жыццямі людзей - паступова “збіваць” хуткасць уцекача перашкодамі. Праўда, зазначыў, што на гэта патрэбны час.

Сяргей Аўчыннікаў:Толькі паэтапнае зніжэнне хуткасці - нейкія перашкоды ставіць, каб машына паступова зніжала хуткасць. Пілоны, канешне, аб’язджаць ён не будзе, але рух трэба было паступова звесці ў адзін рад. Наколькі магчыма гэта было зрабіць? Я мяркую, што наўрад ці”.

Як раней паведамляла "Еўрарадыё", пракуратура распачала крымінальную справу па здарэнні на трасе Мінск-Мікашэвічы. Ідзе следства. А як паведаміў начальнік упраўлення ДАІ МУС Аляксандр Мендзелеў, яны праводзяць унутранае расследаванне. І казаць, што чакае інспектараў, якія праводзілі “затрыманне”, пакуль рана.

-40%
-14%
-26%
-70%
-70%
-20%