Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


РІА "Новости" распаўсюдзіла паведамленьне пра тое, што ініцыятыўная група сяброў міжнароднай супольнасьці пісьменьніцкіх зьвязаў зьвярнулася да дзяржсакратара "саюзнае дзяржавы" Расеі і Беларусі Паўла Барадзіна з прапановаю стварыць супольны грамадзкі пісьменьніцкі саюз гэтае дзяржавы, і што ініцыятыва будзе падтрыманая кіраўніцтвам г.зв. саюзнае дзяржавы.

У Расеі падзел пісьменьніцкіх шэрагаў адбыўся яшчэ ў 1991 годзе, і на сёньняшні дзень там існуе пяць іхных саюзаў.

Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Вольга Іпатава на просьбу нашага радыё пракамэнтаваць гэтае паведамленьне, сказала, што спробы раскалоць Саюз пісьменьнікаў ня новыя. Першая была зробленая ў 1999 годзе — тады пад адпаведнаю заяваю падпісаліся 63 чалавекі. Некаторыя з падпісантаў спрабавалі выкарыстаць дзеля гэтага трыбуну сёлетняга зьезду Саюзу пісьменьнікаў, аднак пераважнаю бальшынёю ягоныя дэлегаты выказаліся за адзінства.

Новую ініцыятыву раскалоць Саюз Вольга Іпатава назвала прыватнай справай невялікае групы літаратараў, якія сумуюць па савецкім часе і ня маюць нічога супольнага з творчымі й грамадзянскімі інтарэсамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Валянціна Аксак, Менск
0058045