Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


"Калі мы гаворым пра такую надзвычай важную справу, як барацьба з тэрарызмам у рэгіёне Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы, дык нельга пакінуць "дзірку" ці "чорную пляму", якой ёсьць Беларусь", – заявіў сёньня кіраўнік бюро дзяржаўнай бясьпекі канцэлярыі прэзідэнта Польшчы, віцэ-мністар Марэк Сівец. Ён таксама сказаў, што пазыцыя Беларусі ў справе усясьветнай барацьбы з тэрарызмам дагэтуль невядомая.

Прадстаўнікі адміністрацыі Аляксандра Квасьнеўскага – а менавіта польскі прэзідэнт ёсьць арганізатарам міжнароднай канфэрэнцыі – выказваюць спадзяваньне, што гэтымі днямі ў Варшаве удзельнікі форуму пачуюць, якім будзе ўклад Беларусі ў вялікую антытэрарыстычную кааліцыю.

У часе Варшаўскага спатканьня будзе прынятая рэзалюцыя аб барацьбе з тэрарызмам, а таксама дакумэнт з рабочым назовам "Плян дзеяньняў". У гэтым дакумэньце дзяржавы рэгіёну засьведчаць, якім чынам яны далучаюцца да агульнага змаганьня з тэрарызмам.

У працы канфэрэнцыі возьме ўдзел таксама прэзідэнт ЗША Джордж Буш, які зьвернецца заўтра да прадстаўнікоў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы з Вашынгтону праз тэлемост.

Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрошаныя таксама прадстаўнікі Арганізацыі Аб’яднаных нацый ды краінаў Эўразьвязу.

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава