фото

Адвокат журналиста Александра Сдвижкова Майя Александрова подтвердила БелаПАН информацию о том, что он вышел на свободу.

По ее словам, Сдвижков был отпущен из минского следственного изолятора № 1 примерно в 13.00. По ее словам, сразу из СИЗО он направился к матери, которая живет в Борисове (Минская область).

Как сообщалось ранее, утром 22 февраля Верховный суд Беларуси в закрытом режиме рассмотрел кассацию Сдвижкова на решение Минского горсуда. 18 января городской суд приговорил журналиста к трем годам лишения свободы в колонии усиленного режима за перепечатку из датской газеты "Jullands-Posten" карикатур на пророка Мухаммеда.

Верховный суд, учитывая состояние здоровья Сдвижкова и его матери, изменил наказание — с трех лет колонии усиленного режима на три месяца ареста. Этот срок журналист уже отбыл во время следствия и судебного разбирательства.

Приговор А.Сдвижкову, напомним, вызвал большой общественный резонанс как в Беларуси, так и за ее пределами. Международные правозащитные организации признали Сдвижкова "узником совести", пострадавшим "за то, что мирно использовал свое право на свободу слова". В защиту осужденного журналиста также выступили Евросоюз и США, призвавшие белорусские власти освободить Александра Сдвижкова.

После освобождения корреспондент "Нашай Нівы" Змитер Панковец нашел Сдвижкова по телефону у сестры в Минске.

- Сп.Аляксандар, дык калі Вас вызвалілі?

- Мяне вызвалілі а 13 гадзіне. Пасадзілі ў машыну і адвезьлі на чыгунку, каб я ехаў дадому ў Барысаў. Пасьля я паехаў да сястры.

- Ці чакалі сёньняшняга вызваленьня?

- Ну як вам сказаць, рыхтуйся да горшага, спадзявайся на лепшае. Калі а 12-й гадзіне мяне вывелі з камэры, то я чакаў усяго чаго заўгодна: і экстраннага адпраўленьня ў зону, і вяртаньне ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь, і пераводу ў іншую камэру, дзе мне б, скажам прама, прыйшлося б не салодка, і вызваленьня. Тым ня менш атрымаў вызваленьне.

- Вы ведалі, што на волі аказаліся іншыя палітвязьні?

- Так, чуў пра вызваленьне Клімава і іншых палітвязьняў.

- З чым Вы зьвязваеце вызваленьне?

- З нэгатыўнай рэакцыяй на арышт міжнароднай супольнасьці, а таксама з актыўнай падтрымкай калег‑журналістаў.

- А што было на судзе?

- Суд быў цалкам у закрытым рэжыме. Пракуратура даказала сваю поўную некампэтэнтнасьць. У абвінавачваньнях гучала, што я мог мець намер для распальваньня нацыянальнай варажнечы. Тэарэтычна. Але ні суд, ні пракуратура гэтага не даказалі. Вырашылі так, раз ён мог мець намер, значыць, ім і кіраваўся. Пры гэтым нават ня ўлічвалася, што ніякіх наступстваў публікацыя ня мела. Мяне асудзілі за нейкія тэарэтычныя дзеяньні на тры гады турмы.

- А што Вы казалі ў сваім апошнім слове?

- І судзьдзі, і пракурору я выклаў сюжэт свайго будучага раману.

- А Вы зьбіраецеся пісаць раман?

- Так. Думаю, што гэта будуць дзьве кнігі. Адна — дакумэнтальная, другая — у форме баевіка. Кнігі будуць заснаваныя на турэмным досьведзе. У прынцыпе, я лічу, што тры месяцы турмы — гэта творчая камандзіроўка.

- А якія ўмовы былі ў турмах?

- Магу паўтарыць словы Салжаніцына і Шаламава: "Лепш пазьбегнуць турэмнага досьведу". Лепш абыходзіцца безь яго. Але калі ўжо давялося, то трэба выжываць. Калі ў "амэрыканцы" было холадна і сыра, то на Валадарцы я сядзеў у перапоўненай камэры з крымінальнікамі. Нас было паўтара камплекта — на дваццаць нараў трыццаць асуджаных.

- Доўгі час Вы хаваліся ў Расеі і Ўкраіне.

- Я быў госьцем у некалькіх манастыроў. Ня быў там ні паслужнікам, ні труднікам, проста гасьціў.

- Ніхто ня ведае, як Вас затрымлівалі?

- Скажам так, калі я знаходзіўся ў вышуку, то парушыў некаторыя правілы бясьпекі, таму дазволіў сябе затрымаць. Мяне ўзялі проста зь цягніка ў Барысаве.

- На судзе Вы казалі, што зьбіраецеся мяняць грамадзянства. Не адмовіліся ад гэтай задумы?

- Пакуль я ня вырашыў, якое грамадзянства прыму, ці Расеі, ці Ўкраіны. Грамадзянства зьбіраюся мяняць з думкай, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі мне небясьпечна. Я хачу выехаць туды, дзе змагу спакойна працаваць, не клапоцячыся пра сваю бясьпеку.

У панядзелак Аляксандар Зьдзьвіжкоў зьбіраецца даць прэс‑канфэрэнцыю на офісе БАЖу.

Патрэбныя паслугі ў патрэбны момант
{banner_819}{banner_825}
-20%
-30%
-20%
-20%
-50%
-20%
-10%
-10%