1. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  2. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  3. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  4. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  5. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  6. 2,5 тысячи бегунов. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  7. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  8. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  9. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  10. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  11. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  12. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  13. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  14. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  15. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  16. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  17. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  18. Минтруда: ветераны получат единовременные выплаты до 9 мая
  19. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  20. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  21. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  22. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  23. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  24. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  25. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  26. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  27. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  28. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  29. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  30. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко


фотоТолькі 18 лютага ДАІшнікі аштрафалі 957 чалавек за адсутнасць флікера. Аднак як даведалася "Еўрарадыё", з 14 пешаходаў, якія загінулі на дарогах за два тыдні лютага, 9 мелі святлоадбівальныя элементы. Псіхолагі лічаць, што наяўнасць флікера дзейнічае на пешаходаў расслабляльна.

Па словах намесніка начальніка рэспубліканскага ДАІ Ігара Ваніцкага, абазначаныя флікерам людзі гінуць не таму, што іх святло прыцягвае да сябе машыны. Вінаватыя самі пешаходы - піць меней трэба.

Ігар Ваніцкі:У кожным канкрэтным выпадку трэба разбірацца: як там і што адбывалася. Можа і абазначыў сябе пешаход нейкім святлоадбівальным элементам, ішоў па краі праезжай часткі ў нецвярозым стане, хіснула - вестыбулярны апарат дрэнна працуе - і патрапіў пад машыну. Можна начапіць флікер, потым напіцца і заснуць пасярэдзіне праезжай часткі. Такіх здарэнняў даволі шмат. Бывае, што пры сустрэчным раз’ездзе ў цёмны час сутак кіроўцу дастаткова цяжка заўважыць нават і флікер”.

Між тым, каб пазбегнуць штрафу дастаткова мець флікер любога памеру. Якім бы маленькім ён не быў і дзе б яго не прыладкавалі. Нават калі жанчыны, якія, па словах намесніка начальніка ДАІ, любяць бліскучыя штучкі, вешаюць іх на дамскія сумачкі, дзе іх складана заўважыць і зблізку.

Ігар Ваніцкі:На бязрыб’е і рак рыба”, ёсць такая прымаўка. Таму, калі чалавек разумее, што гэтым святлоадбівальным элементам, хай ён і маленькі, усё ж такі нейкім чынам абазначае сябе на праезжай частцы ў цёмны час, гэта ўжо добра”.

ДАІшнікі, кажа, нават прапаноўваюць, каб ўсе веласіпедысты апраналі светлаадбівальныя камізэлькі. Але на думку псіхолага Вікторыі Пякарскай, наяўнасць у чалавека флікера дзейнічае на яго расслабляльна і нараджае ілюзію гарантаванай бяспекі.

Вікторыя Пякарская:Фантазіі нараджаюцца, што хтосці можа гарантаваць маю бяспеку. Нейкі бацька ці Бог гарантуюць маю бяспеку, калі я гуляю па правілах. Я начапіў флікер, я іду па пешаходным пераходзе, на зялёнае святло - я маю права больш не клапаціцца пра ўласную бяспеку. Справа нават не ў саміх флікерах, а ў спадзяванні на добрага тату, які абароніць пры любым раскладзе”.

Дарэчы, штраф за атсутнасць флікера - 15500 рублёў. А калі пешаход быў нецвярозы, то 62 тысячы. Штодня ў краіне штрафуюць каля 800 “неабазначаных” пешаходаў. Калі нават лічыць па мінімуме, сума атрымліваецца больш за 15 мільёнаў рублёў у дзень. Але колькі дакладна, намеснік начальніка ДАІ не ведае. Затое расказаў, куды яны ідуць.

Ігар Ваніцкі:Усе гэтыя грошы ідуць у мясцовыя і рэспубліканскія бюджэты. Адтуль, натуральна, фінансуецца як уборка праезжай часткі, так і абсталяванне асвятлення праезнай часткі”.

Самі ДАІшнікі, кажа, не могуць выпраўляць хібы на праезжай частцы альбо ў асвятленні. Але ён збірае інфармацыю пра іх ад усіх інспектароў і накіроўвае адказным установам - Міністэрству транспарту і камунікацый і Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Як паведаміла "Еўрарадыё" начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Мінгарвыканкама Жана Трайно, у Мінску без флікераў штодня штрафуюць да 70 чалавек. Гэта - больш за 1 мільён рублёў. Усе яны пайшлі ў бюджэт горада. Але колькі за іх паставілі ліхтароў на неасветленых участках, у ДАІ не ведаюць. А ў тым, што пешаходы з флікерамі гінуць пад коламі машын, кажа, яны вінаватыя самі. Правілы трэба выконваць.

Жана Трайно:Правілы дарожнага руху існуюць незалежна ад таго, расслабляюцца ці не пешаходы, абазначаныя флікерамі. І яны павінны іх выконваць. Таму, калі яны ўсё адно трапляюць у аварыі, разбіральніцтва пакажа, хто ў гэтым вінаваты".

Дарэчы, размовы кіроўцы падчас руху па мабільным тэлефоне без спецыяльных прыстасаванняў таксама лічацца парушэннем правілаў дарожнага руху. За яго прадугледжаны штраф да 2 базавых велічынь (62 тысячы рублёў). Але, калі толькі 18 лютага ДАІшнікі аштрафавалі 957 чалавек без флікераў, то колькі кіроўцаў пацярпелі за размовы па тэлефоне, намеснік начальніка ДАІ не ведае. Кажа, што такой статыстыкі ў іх няма. Затое ёсць яна ў мінскіх ДАІшнікаў - каля 50 ў дзень. Гэта менш, чым аштрафаваных пешаходаў без флікераў. І хаця небяспечныя і тыя, і другія парушальнікі, складваецца ўражанне, што за пешаходаў ДАІ ўзялося больш грунтоўна.

Зміцер Панямонаў
-10%
-10%
-20%
-10%
-10%
-10%
-50%
-21%
-20%
-12%
-23%
0069757