Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Як вядома, высновы наконт выкананьня праграмы маніторынгу будуць зробленыя толькі на наступным тыдні. Таму прадстаўнік МВФ у Літве й Беларусі Марк Хортан адмовіўся камэнтаваць вынікі выкананьня праграмы. Аднак у гутарцы з карэспандэнтам Рацыі ён выказаў меркаваньні наконт эканамічнай палітыкі беларускіх уладаў.

Па-першае, спадар Хортан адзначыў, што найбольш праблематычная сытуацыя склалася ў сфэры бюджэтнай палітыкі. Ён нагадаў, што ў сёлетні бюджэт мае значныя хібы. Па-другое, прадстаўнік МВФ адзначыў, што ў сфэры лібэралізацыі цэнаў было шмат зроблена, але існуюць і недапрацоўкі.

Да таго ж, Марк Хортан пракамэнтаваў апошнія ініцыятывы беларускага ўраду. Спасылаючыся на досьвед некаторых краінаў СНД, ён выказаў сумнеў, што амністыя капіталаў прывядзе да значных станоўчых вынікаў. На думку сп. Хортана, для таго каб капіталы прыйшлі ў Беларусь, неабходна стварыць спрыяльныя ўмовы ў эканоміцы. Бо калі іх ня будзе, капіталаў прыйдзе няшмат, і застануцца ў краіне яны толькі на кароткі тэрмін. Марк Хортан таксама ня выказаў энтузіязму з намоды плянаў ураду забараніць наяўныя разлікі за набыцьцё тавараў коштам 200 даляраў і больш. Хортан лічыць, што гэткія захады не падтрымаюць беларускае валюты, як на тое разьлічвае ўрад. У той жа час яны ўводзяць дадатковыя абмежаваньні ў эканоміцы.

Аліна Ісакоўская

Радыё Рацыя