Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Калі ў Беларусі ўсё ж адбудуцца эканамічныя рэформы, то яны наўрад ці закрануць малы й сярэдні бізнэс. Прыкладна да такой думкі прыходзяць зараз замежныя экспэрты ў галіне прадпрымальніцтва, даючы ацэнку апошнім захадам уладаў на шляху лібэралізацыі эканомікі. Законапраекты, якія зьявіліся апошнім часам, па сутнасьці не абяцаюць нічога новага. А ў выніку ліквідацыі Міністэрства прадпрымальніцтва й інвэстыцыяў зьнікла апошняя надзея на тое, што інтарэсы бізнэсоўцаў будуць лабіравацца на ўрадавым узроўні

Як сьведчаць прадстаўнікі Міжнароднай фінансавай карпарацыі, нягледзячы на даўно ўжо дэкляраваныя эканамічныя рэформы, у Беларусі па-ранейшаму амаль не разьвіваецца малы й сярэдні бізнэс. Доля вытворчасьці такіх прадпрыемстваў у валавым унутраным прадукце складае ўсяго 9%, а працуюць у праватным сэктары эканомікі толькі 7% насельніцтва. У параўнаньні з разьвітымі краінамі гэта сапраўды мізэрны паказьнік. Між тым тэндэнцыі да павелічэньня долі прыватнага бізнэсу не назіраецца, хутчэй наадварот - увесь час скарачаецца колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў.

Кіраўнік беларускага прадстаўніцтва Ўсясьветнага банку Сяргей Кулік аналізуе прычыны, па якіх у нашай краіне слаба разьвіваецца прыватны бізнэс.

С.К.: - По многим странам мы провели исследование: что же прежде всего мешает развитию малого бизнеса - наличие подготовленных кадров, наличие финансовых ресурсов или же политическая воля? На основании большого массива информации можно с достаточной долей уверенности сказать: только политическая воля мешает развитию малого и среднего бизнеса. Все остальные факторы, особенно в такой стране как Беларусь, можно просто не принимать в расчет. До тех пор, пока в Министерстве экономики будут определять стоимость одного квадратного метра, а не тот, кто владеет этой недвижимостью по-настоящему, мы, наверное, будет долго дебатировать по поводу того, какой должна быть арендная плата. Кроме того, на сегодняшний день Беларусь попала в списки тех стран, где нужно пройти наибольшее количество процедур для лицензирования и образования бизнеса.

Дарэчы, 1 лістапада на подпіс да прэзыдэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі быў пададзены праект дэкрэту аб спрашчэньні працэдуры рэгістрацыі й ліквідацыі суб'ектаў гаспадараньня. Пра гэты дакумэнт вядома няшмат. Як піша "Белорусский рынок", цытуючы выказваньні прэм'ера Генадзя Навіцкага, Савет міністраў мае намер дазволіць дзяржаўную рэгістрацыю прыватных унітарных прадпрыемстваў па месцы жыхарства фізычнай асобы, адмяніць працэдуру перарэгістрацыі суб'ектаў гаспадараньня, дазволіць праводзць дзяржаўную рэгістрацыю аблвыканкамам з мэтаю спрашчэньня гэтай працэдуры.

Але разам з тым вырашана павялічыць колькасьць падставаў для пазасудовай ліквідацыі суб'ектаў гаспадараньня, а таксама захаваць славутыя "чорныя сьпісы" падатковых даўжнікоў, якім забаронена адчыняць новыя фірмы. Адным словам, татальны кантроль дзяржавы за эканомікай захоўваецца.

Дакумэнт камэнтуе кіраўнік праекту Міжнароднай фінансавай карпарацыі "Разьвіцьцё малога й сярэдняга бізнэсу ў Беларусі" Карл Дагенхарт.

К.Д.: - Принцип жесткого контроля сам по себе противоречит либерализации, которая подразумевает отсутствие лишнего контроля или перенос контроля на судебные и другие органы, чтобы не обременять предпринимателя в тот период, когда он только начинает работать. В декрете, который сейчас готовится, видно, что происходит так сказать перекладывание из левого кармана в правый. То есть эффект не будет отличаться от того, что мы наблюдаем сейчас.

Замежныя экспэрты, а таксама прадстаўнікі прадпрымальніцкіх колаў не выказваюць асаблівага аптымізму, калі гаворка ідзе пра абяцаную кіраўніцтвам краіны "нечуваную лібэралізацыю". Раней, калі існавала Міністэрства прадпрымальніцтва ды інвэстыцыяў, заставалася ўсё ж нейкая надзея на тое, што праблемы бізнэсоўцаў будуць пачутыя ва ўрадзе, хоць крытыкі на адрас гэтага ведамства ішло куды болей, чым шчырых падзякаў. Цяпер міністэрства няма, няма й ягоных тэрытарыяльных структураў, а яны між тым выконвалі вялікую працу на месцах і вырашалі нямала складаных пытаньняў. Так ці інакш, але прадпрымальніцкае лобі робіцца амаль непрыкметным і бізнэсоўцы застаюцца сам насам са сваімі праблемамі.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя