Беларускія ўлады чакаюць, што ў наступным годзе краіна атрымае замежных інвэстыцыяў на суму $1 млрд, - заяўляе Міністэрства эканомікі краіны. Адначасова міністэрства адмаўляе магчымасьць дэфолту, які ў адным з інтэрвію на гэтым тыдні прадказаў кіраўнік Камісіі ніжняй палаты парлямэнту па грашова-крэдытнай палітыцы й банкаўскай дзейнасьці Аляксей Ваганаў. У Міністэрстве падкрэсьлілі, што рост грашовай масы й дэвальвацыя жорстка кантралююцца дзяржавай. Сярод фактараў стабілізацыі называлася падрыхтоўка ўрадам краіны праграмы зьвязваньня грашовых сродкаў, накіроўваньня т. зв. "лішніх грошай" у патрэбнае рэчышча, стымуляваньня ўнутраных інвэстыцыяў.
Радыё Рацыя
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- Probusiness.io — портал о бизнесе
- Hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- av.by — покупка и продажа авто
- Ты можешь им помочь — благотворительность