Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як паведамілі Свабодзе ў інфармацыйнай службе амбасады ЗША ў Беларусі, днямі на рэчавым рынку ў "Ждановічах" пад Менскам абрабавалі грамадзянку ЗША — супрацоўніцу амэрыканскай амбасады.

У амэрыканкі скралі асабістыя дакумэнты, у тым ліку акрэдытацыйную картку, крэдытную картку "Visa" і пэўную суму грошай. Прозьвішча гэтай грамадзянкі не паведамляюць. Як сказаў Свабодзе супрацоўнік інфармацыйнай службы ЗША Аляксандар Круглякоў, амбасада зьвярнулася ў праваахоўчыя органы, узбуджаная крымінальная справа.

У менскай міліцыі паведамляюць, што па гэтым факце вядзецца сьледзтва.

Валер Каліноўскі, Менск