1. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  2. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  3. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  4. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  5. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  6. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  7. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  8. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  9. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  10. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  11. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  12. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  13. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  14. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  15. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  16. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  17. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  18. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  19. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  20. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  21. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  22. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  23. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  24. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  25. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  26. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  27. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  28. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  29. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  30. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех


Удзельнікі: Сяржук Аляксандраў, Янук Латушка, Зьміцер Дзічкоўскі.

Гэтак званы "Савет рэспублікі" Нацыянальнага сходу адкрыў свой сайт у Інтэрнэце www.sovrep.gov.by. Афіцыйныя беларускія ворганы вельмі павольна асвойваюць усясьветную сецевую прастору і часта робяць гэта хіба толькі для справаздачы. Маўляў, вось і ў нас ёсьць свая Інтэрнэт-старонка. Гэткае ж уражаньні пакідае і сайт Нацыянальнага сходу. Адкрываем, напрыклад, старонку "Законапраектная праца" і бачым надпіс "няма інфармацыі". Дастаткова таксама сказаць, што ў рубрыцы "актуальная інфармацыя прэс-службы" чытачу прапануюцца прэс-рэлізы за студзень-люты гэтага года.

Зараз пра больш цікавае. Нядаўна ў беларускім сеціве адбылася даволі знамянальная падзея – зьявіўся сайт, на якім зьбіраюцца ўсе Інтэрнэт-рэсурсы, прысьвечаныя беларускай мове. Тут мы можам знайсьці падручнікі, даведнікі, слоўнікі, артыкулы па мовазнаўстве, гісторыі беларускай мовы ды іншае. Адрас сайту – www.mova.by.ru. Пра тое, як зьявілася ідэя такой старонкі, якая можа стаць своеасаблівым парталам беларускай мовы ў Інтэрнэце, распавядае аўтар праекту "Беларуская мова ў Інтэрнэт" Сяржук Аляксандраў.

(Аляксандраў: ) "Ідэя зьявілася надта проста. Калі я разважаў пра тое, як трэба было ствараць сайт "Гавары са мной па-беларуску", я пачаў шукаць, якія моўныя рэсурсы існуюць у Інтэрнэце па беларускай мове. І пошукі прывялі мяне да таго, што я нідзе ня мог знайсьці даволі добрага падрабязнага сьпісу рэсурсаў, які сайт існуе, дзе ён разьмешчаны і на якую тэматыку. Блуканьне па Інтэрнэце прывяло да таго, што ў мяне сабралася некалькі спасылак, якімі я ўжо карыстаўся. Я вырашыў стварыць старонку, дзе абагульніць і запісаць усе тыя спасылкі, якія я знаходзіў. І зараз я проста працягваю гэтую працу".

(Цыганкоў: ) "Ну і якое ў вас уражаньне – наколькі беларуская мова прысутнічае ў Інтэрнэце? Ці шмат сайтаў прысьвечана беларускай мове і моўным пытаньням? Ці ёсьць вам сярод чаго выбіраць, што ставіць на свой сайт?"

(Аляксандраў: ) "Такое ўражаньне, што ўвогуле даволі мала сайтаў, што прысьвечаныя беларускай мове. Я ўжо гляджу паўсюль – па пошукавых машынах – і надта рэдка знаходжу новыя сайты, якія я яшчэ не сустракаў. Таму мая старонка можа і не перарасьці ў партал, бо для парталу патрэбна ўсё ж такі болей разнастайных рэсурсаў".

(Цыганкоў: ) "Ваш Інтэрнэт-праект "Гавары са мной па-беларуску" займае адно зь першых месцаў у беларускім рэйтынгу сярод усіх беларускіх сайтаў. Але сайт "Беларуская мова ў Інтэрнэт" не такі вядомы. Што вы думаеце рабіць, каб рэклямаваць, прапагандаваць гэты сайт, бо ён больш шырокі – тут сабрана ўсё, што ў Інтэрнэце прысьвечаная беларусай мове?"

(Аляксандраў: ) "Менавіта гэтая старонка стваралася ў мэтах рэклямаваньня сайту падручніка "Гавары са мной па-беларуску". Таму я больш зьвяртаў увагу на рэкляму сайту падручніка, а ня гэтай старонкі. Так і атрымалася, што "беларуская мова ў Інтэрнэт" менш вядомая. Я мяркую, што буду цяпер і яе далей рэклямаваць".

У Беларусі зьявілася новае выданьне, прысьвечанае інфармацыйным тэхналёгіям і Інтэрнэту. Каляровы часопіс "Інтэрнэт&Бізнэс", арыентаваны перадусім на дзелавых людзей, распавядае пра стратэгіі вядзеньне бізнэсу пры дапамозе ўсясьветнага сеціва. У Менску зь ягоным заснавальнікам гутарыў наш карэспандэнт Ягор Маёрчык.

(Маёрчык: ) "Расейскамоўны часопіс "Інтэрнэт&Бізнэс" выдае Інстытут прыватызацыі і мэнэджмэнту. Ягоны дырэктар Зьміцер Дзічкоўскі распавядае пра крэда новага выданьня.

(Дзічкоўскі: ) "Асноўная мэта часопісу – гэта падрыхтаваць для беларускага бізнэсу агляд падзеяў у сфэры інфармацыйных тэхналёгіяў, камунікацыяў і Інтэрнэту. У нас у Беларусі (мы зрабілі такі аналіз) не было ніводнага дзелавога выданьня, якое б распавядала пра тое, як бэзнэс можа выкарыстоўваць перавагі Інтэрнэту. Таму мы вырашылі прапанаваць сталую крыініцу інфармацыі такога кшталту".

(Маёрчык: ) "Тэмы перашага нумару часопісу – перавагі гандлю і інвэстыцыяў праз Інтэрнэт, турыстычныя фірмы Беларусі асвойваюць новы від паслугаў – віртуальныя падарожжы праз глябальную сетку, вэб-старонкі кампаніяў як чыньнік пасьпяховасьці бізнэсу, а таксама парады, як не стаць ахвярай сеткавых махляроў.

Ці адчуваюць дзелавыя людзі у цяперашніх неспрыяльных умовах патрэбу выкарыстоўваць інтэрнэт у сваёй справе?

Зьміцер Дзічкоўскі цьвердзіць, што беларускі бізнэс – даволі моцны і канкурэнтаздольны. Стаць такім яму, як гэта ня дзіўна, дапамаглі высокія падаткі і шматлікія праверкі. І ўжо сёньня, кампаніі імкнуцца кіравацца заходнімі стандартамі ў выкарыстаньні інфармацыйных тэхналёгіяў.

У якасьці прыкладаў ён прыводзіць віртуальныя крамы, турыстычныя агенцыі і Інтэрнэт-старонкі беларускіх мэдыяў:

(Дзічкоўскі: ) "Я набываю для свайго дзіцяці кампакт-дыскі толькі ў Інтэрнэт-крамах. Што да беларускіх Інтэрнэт-крамаў па продажы шэраговых тавараў, яны вельмі добра распрацаваныя. Далей. Нашыя турыстычныя фірмы ўжо прадаюць квіткі праз Інтэрнэт. Для кампаніяў, што займаюцца стандартымі біржавымі паслугамі, няма ніякіх праблемаў: усю інфармацыю можна знайсьці ў сетцы".

(Маёрчык: ) "Зьміцера Дзічкоўскага не засмучае тое, што Інтэрнэтам у Беларусі карыстаецца блізу аднаго адсотку насельніцва, у той час, як за мяжою беднасьці жыве людзей у сорак пяць разоў болей. Нават у такой сытуацыі вугоду ад выкарыстаньня інфармацыйных тэхналёгіяў у бізнэсе шэраговы кліент крамы напоўніцу мог бы адчуць ужо праз 2-3 гады, як выказаўся спадар Дзічкоўскі, "пры нармалёвай працы эканомікі".

Сапраўды, эканамічныя рэформы прывялі б да падвышэньня дабрабыту людзей. Аўтаматычна ўзрасла б і колькасьць карыстальнікаў усясьветным сецівам. Як толькі гэтая лічба складзе траціну ўсяго насельніцтва, Інтэрнэт і ўсё зьвязанае зь ім пачне прыносіць прыбытак. А глябальнае павуціньне стане асобнай часткай эканомікі краіны".

Днямі пасьля паўгадавога перапынку зноў пачаў абнаўляцца сайт маладзёвай арганізацыі "Беларуская музычная альтэрнатыва" www.bma.home.by. Зьявілася інфармацыя пра апошнія канцэрты ў Менску гуртоў Нейро-Дюбель, НРМ, Сяржука Сокалава-Воюша ды іншых. Гэтую нагоды мы выкарысталі, каб пагаварыць з вэб-майстрам сайту Януком Латушкам увогуле пра разьвіцьцё беларускага музычнага Інтэрнэту.

(Цыганкоў: ) "Я ведаю, вы таксама зьяўляецеся вэб-майстрам сайтаў некаторых вядомых беларускіх рок-гуртоў. Як бы ацанілі сытуацыю зь беларускай музыкай у Інтэрнэце? Ці ўсе сур’ёзныя гурты маюць свае вэб-сайты, ці дапамагаюць яны ім у творчасьці?"

(Латушка: ) "У нас сытуацыя з гэтым даволі добрая, я лічу. Усе галоўныя гурты – "Нейродюбель", NRM, "Ляпис Трубецкой", "Уліс", зараз і "Крама" – маюць сваей сайты. Усе яны зробленыя на даволі высокім прафэсійным узроўні, часта абнаўляюцца, даюць навіны, што тычыцца гурта. Але галоўнае, што вакол кожнага сайту гуртуецца ўласная тусоўка, узьнікаюць фан-клюбы".

(Цыганкоў: ) "У беларускім Інтэрнэце ёсьць ужо даволі шмат Інтэрнэт-крамаў, якія прадаюць у тым ліку і музычную прадукцыю. Ці хто зь іх прадае беларускую музычную прадукцыю, ці там толькі расейская жы міжнародная дыскі?"

(Латушка: ) "Рэч у тым, што гэта не зусім крамы. Гэта проста каталёгі прадукцыі, у якіх можна нешта выбраць. Але мне падаецца, што яны ня вельмі папулярныя. А калі ўлічыць, што і беларуская музыка ня вельмі папулярная, атрымоўваецца, што попыт у гэтых крамах будзе вельмі нізкі, і ніякага сэнсу рабіць нешта ў гэтым пляне няма. Там увогуле аб’ёмы продажу і таваразвароту невялікія".

(Цыганкоў: ) "Вы, як самі кажаце, жывяце паміж Менскам і Масквой. Ці маглі б вы параўнаць узровень музычнага Інтэрнэту ў Беларусі і Расеі?"

(Латушка: ) "Зразумела, у Расеі гуртоў больш, адпаведна і сайтаў больш, аўдыторыя больш. Але мне падаецца, што беларускі музычны Інтэрнэт даволі прыстойны і ніякіх комплексаў тут быць не павінна".

Віталь Цыганкоў, Прага
-30%
-10%
-7%
-20%
-50%
-21%
-10%
-23%
-50%
0069757