Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Зінаіда Ганчар распавяла Радыё Свабода, зь якой прычыны зьвярнулася менавіта ў гэтую арганізацыю:

(З.Ганчар: ) "Мінула больш за два гады, а сьледзтва не прасунулася ні на крок. Адбыліся прэзыдэнцкія выбары, падчас якіх грамадзкасьці былі прадстаўленыя дакумэнты пра датычнасьць службовых асобаў да выкраданьня і магчымага забойства майго мужа...

Лукашэнка шмат казаў пра дакумэнты з крымінальных справаў, але ніводнага чалавека з тых, хто фігуравалі ў выкрыцьцях, дагэтуль сьледчыя органы не апыталі. Таму я зьвярнулася да жанчынаў. Спадзяюся, што яны лепш зразумеюць гора, якое зазнала нашая сям'я, і здолеюць паўплываць на ўладу, каб мы нарэшце пачулі адказ на пытаньне, дзе Віктар Ганчар, і каб злачынцы былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці.

Я спадзяюся, што "Беларуская арганізацыя працоўных жанчын" зробіць усё, каб жанчыны з "палаты прадстаўнікоў" зрабілі такі запыт. Афіцыйныя асобы зь беларускага боку пакуль ніяк не адрэагавалі на гэта. Я спадзяюся, што міжнародныя жаночыя арганізацыі таксама неяк паспрыяюць высьвятленьню лёсу майго мужа".

Яна таксама выказала шкадаваньне, што пасьля выбараў гэтая тэма не гучыць так востра, як раней. Мы папрасілі старшыню "Беларускай арганізацыі працоўных жанчын" Марыю Аліеву распавесьці пра тое, як яе арганізацыя адрэагавала на зварот Зінаіды Ганчар. Вось што адказала Марыя Аліева:

(Аліева: ) "Мы прынялі зварот да жанчын "палаты" нацыянальнага сходу з прапановай арганізаваць парлямэнцкія слуханьні ў справе зьнікненьня Віктара Ганчара, заслухаць справаздачу сьледчых пракуратуры. Гэта не палітычная акцыя, гэта жаночая салідарнасьць".

Яна паведаміла таксама, што сябры ейнай арганізацыі днямі пачынаюць збор подпісаў пад зваротам у Менску і ў 35 іншых гарадах Беларусі. Зварот будзе надрукаваны ў адмысловым бюлетэні разам з узорамі пасьведчаньняў зборшчыкаў подпісаў, каб людзі не баяліся адчыняць ім дзьверы.

Любоў Лунёва, Менск