1. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  2. Какой уровень холестерина в крови небезопасен и чем он грозит? Врач отвечает на частый вопрос
  3. Глава Минздрава о третьей волне коронавируса в Беларуси: заболевших меньше, но тяжелых случаев больше
  4. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  5. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  6. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  7. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  8. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  9. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  10. «Падает мотивация платить налоги». Белорусы плохо разбираются в бюджете. Вот к чему это может приводить
  11. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  12. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  13. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  14. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  15. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами
  16. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  17. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  18. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  19. Премьер-министр России в Минске: налоговая интеграция и анонс встречи Лукашенко и Путина
  20. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  21. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  22. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  23. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  24. «Однажды ночью мой грузовик ограбили». История Натальи, которая в 40 лет стала дальнобойщицей
  25. Переговоры с Мишустиным и новые законы. Что происходит в Беларуси 16 апреля
  26. В выходные чуть потеплеет, на следующей неделе — похолодание и дожди
  27. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  28. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  29. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  30. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики


Штопятая цыгарэта, якая выпальваецца ў Польшчы, трапляе ў краіну шляхам кантрабанды. А ў памежных зь Беларусьсю ды Ўкраінай раёнах, каля 70 адсоткаў ужываных цыгарэтаў – кантрабандныя. Добрая частка нелегальнага тытуню трапляе ў Польшчу праз мяжу зь Беларусьсю.

У хуткім часе вываз у Польшчу выпрадукаваных ў Расеі і ва Ўкраіне цыгарэтаў для беларусаў будзе яшчэ больш првывабны.

На варшаўскіх кірмашах і каля крамаў часта можна ўбачыць беларусаў, якія прапануюць мінакам пачкі "L&M" і "Marlboro" без акцызных значкаў. Бліжэй да ўсходняй мяжы нашых суайчыньнікаў значна больш. Яны прадаюць цыгарэты самастойна, альбо здаюць гуртам палякам, якія вязуць іх далей да мяжы зь Нямеччынай. Афіцыйна, адна асоба можа правозіць праз мяжу 18 пачкаў цыгарэтаў, аднак спрактыкаваныя чаўнакі ўсяляк іх хаваюць і звычайна правозяць прынамсі ў два разы больш.

Паводле падлікаў польскіх тытунёвых кампаніяў, штогод бюджэт дзяржавы старчвае каля паўмільярда даляраў з-за таго, што палякі ўсё радзей купляюць цыгарэты ў крамах і часьцей – каля крамаў. За апошнія шэсьць гадоў афіцыйны продаж тытуню ў Польшчы зьнізіўся амаль у два разы, аднак менш паліць палякі ня сталі.

Найбольш драматычна сытуацыя выглядае у памежным зь Беларусьсю Падляскім ваяводзтве. Польская філія кампаніі British American Tobacco наладзіла напярэдадні адмысловае дасьледаваньне, у часе якога былі сабраныя 100 тысячаў пустых пачак ад цыгарэтаў. Аказалася, што 70 тысячаў зь іх ня маюць акцызнага значка.

У выніку гэткай інтэрвэнцыі нелегальнага тытуню вялізныя страты мае ня толькі бюджэт, але і тытунёвыя кампаніі, якія апошнім часам вымушаныя скарачаць працаўнікоў і нават увогуле зачыняць фабрыкі.

Напярэдадні з-за дрэннай сытуацыі на цыгарэтным рынку сваю дзейнасьць у Польшчы вырашыў спыніць японскі тытунёвы гігант Japan Tobacco International.

Апошнім часам, на ўсходняй мяжы польскія мытнікі распачалі узмоцненую барацьбу з нелегальным увозам цыгарэтаў на тэрыторыю краіны. Аднак выглядае, што змагацца з кантрабандай цыгарэтаў будзе вельмі цяжка, бо ў хуткім часе гэтая кантрабанда зробіцца для зьбяднелых беларусаў і ўкраінцаў яшчэ больш прывабнай.

Справа ў тым, што адной з умоваў уваходу Польшчы ў Эўразьвяз ёсьць падвышэньне коштаў цыгарэтаў. Праз некалькі гадоў самыя танныя цыгарэты ў Польшчы будуць каштаваць як у Заходняй Эўропе – два з паловай даляры ці ў два разы больш, чым зараз каштуе "Мальбара" у польскім шапіку. Натуральна, што падаражэюць цыгарэты і на чорным рынку. Тады паездка ў Польшчу са схаванымі двума блёкамі цыгарэтаў будзе прыносіць беларусу ледзь ня месячны заробак, які не выплочваюць на прадпрыемстве.

Рост колькасьці чаўнакоў наўрад ці зможа спыніць і хуткае ўвядзеньне Польшчай візавага рэжыму для беларусаў. Бо пры такіх коштах цыгарэтаў, візу можна будзе акупіць цягам адной паездкі. Хутчэй за ўсё польскія ўлады будуць шукаць нейкія іншыя шляхі, каб спыніць хвалю тытунёвай кантрабанды.

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава
-10%
-20%
-30%
-15%
-15%
-15%
-21%
-40%
-20%
-10%
-40%
0070970