1. «Мы с вами не допустили гражданского раскола». Лукашенко и Кубраков поздравили милиционеров
  2. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  3. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  4. Инициатива BYPOL выложила напутственную речь якобы экс-главы МВД по случаю его ухода с должности
  5. Год с коронавирусом. В какие страны сейчас могут слетать белорусы и что для этого нужно
  6. Перенес жуткое сотрясение, но вернулся и выиграл два Кубка Стэнли. Хоккеист, которым восхищается весь мир
  7. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  8. Носкевич: Уголовное дело Тихановского до конца месяца будет передано прокурору для направления в суд
  9. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  10. Две машины в Андорру, пять — в Эстонию, 121 — в Германию. Интересные факты об экспорте авто из Беларуси
  11. Эксперт рассказал, как правильно посеять семена и что делать, чтобы они взошли
  12. Для водителя, который прокатил на капоте гаишника, запросили 11 лет колонии усиленного режима
  13. Как перекладывают «по карманам» долги госсектора и чем это чревато
  14. Белорусские биатлонистки стали вторыми в эстафете, проиграв одну секунду
  15. Протестировали, как работает оплата проезда в метро по лицу, и рассказываем, что из этого вышло
  16. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  17. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  18. Итоги ажиотажа: за два месяца техосмотр прошло столько машин, сколько раньше за полгода
  19. Минское «Динамо» снова проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  20. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  21. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  22. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  23. «Осторожно, тут могут быть бэчебэшники». Как в Купаловском прошел первый спектакль после президентских выборов
  24. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  25. Уволился декан ФМО БГУ Виктор Шадурский. Он возглавлял факультет больше 12 лет
  26. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  27. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  28. Новый декан у ФМО БГУ и большой красно-зеленый флаг в Новой Боровой. Что происходит в Беларуси 4 марта
  29. Медики написали открытое письмо главе профсоюза: «Мог ли врач промолчать и позволить опорочить имя убитого?»
  30. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию


Міністэрства ўнутраных спраў разаслала ўсім беларускім швачным прадпрыемствам ліст, у якім загадала нашыць святлоадбівальныя стужкі з усіх бакоў.

Калі краўцы пачыталі патрабаванні міліцыі, то прыйшлі ў замяшанне - паводле схемы, пешаход будзе выглядаць як ДАІшнік. Пра гэта "Еўрарадыё" распавяла вядучы спецыяліст “Беллегпраму” Ларыса Няфёдава.

Няфёдава: "Паводле стандарту, каб флікеры давалі эфект, флікераў трэба нашыць як на спецвопратцы. Стужка павінна ісці па рукаве, па нізе курткі, на спіне, па баках, на паўбачках. У такім разе на пешаходзе будзе больш стужак, чым на інспектару ДАІ".

Прэс-сакратар МУС Алег Слепчанка кажа, што зроблена гэта выключна для бяспекі пешаходаў.

Слепчанка: "На жаль, пакуль свядомасць нашых грамадзянаў не дужа высокая, таму прыходзіцца прымяняць прымусовыя меры".

У Палажэнні, накіраваным на беларускія прадпрыемствы, сказана: уся верхняя вопратка, што шыецца ў краіне, павінна быць святлоадбівальнай. Вядучы спецыяліст аддзела якасці "Беллегпраму" Ларыса Няфёдава кажа, што да верхняй вопраткі залічваюцца блузы, пінжакі, жакеты… Хто будзе набываць адзенне, якое свеціцца?

Міністэрства мяркуе, што патэнцыйныя пакупнікі вопраткі з флікерамі - сельскія жыхары. Але калі абшыць яе згодна з правіламі, то кошт вопраткі узрасце дзесьці на 30 тысяч.

У Расіі пару гадоў таму таксама спрабавалі прымусова нашываць флікеры. Але пасля высветлілася, што чаканага выніку гэта не прынесла і што з гэтага толькі скарысталася лобі тых, хто ўвозіў святлоадбівальную тканіну. Такім чынам, ад “абавязковасці” там адмовіліся.

Паводле словаў Ларысы Няфёдавай, нашыя прадпрыемствы ўжо 7 гадоў шыюць вопратку з флікерамі.
Няфёдава: "Нельга сказаць, каб яна карысталася шалёнай папулярнасцю, але дзіцячую - набываюць".

За мяжой шмат якая дзіцячая вопратка абшытая такімі стужкамі. Але найчасцей гэта вопратка каляспартовая, віпаўская (іх папулярызуе Міхаэль Шумахер) ці дызайнерская.

"Еўрарадыё" пацікавілася ў беларускіх мадэльераў: як можна цікава абыграць флікер у адзенні?

Дызайнер Іван Айплатаў адразу не знайшоўся і зазначыў, што каб цікава ўвесці флікер у верхнюю вопратку, трэба добра падумаць.

Айплатаў: "Можна ўшываць святлоадбівальныя элементы, але невядома, як яны будуць сябе паводзіць пасля мыцця і хімчыстак. Такія палосы выкарыстоўваюцца ў 80% спартовай вопраткі і красоўках".

Наталля Поткіна падказала, што тканіны-флікеры добра спалучаюцца з плашчоўкай і атласам, з шоўкам і іншымі тканінамі з бліскучай паверхняй.

Поткіна: "Яны б добра пасавалі да вопраткі для лыжных прагулак, тым больш што ў гэтым годзе модным быў колер срэбра. А зараз у модзе поп-арт, таксама можна прыдумаць нешта цікавае".

Поткіна нават прызналася, што ў яе ёсць джынсы са святлоадбівальнымі лампасамі, якія сшыла сабе 3 гады таму.

Поткіна: "Аднак калі гэта зробяць абавязковым, то я супраць, бо флікеры абсалютна не падыходзяць да класічнага стылю, да касцюмаў і паліто".

Ці будзе ўся вопратка Made in Belarus “свяціцца”, пакуль невядома, бо айчынныя прадпрыемствы атрымалі яшчэ толькі швачныя стандарты і ніякіх канкрэтных замоваў.

Алена Акуліч
-22%
-25%
-15%
-15%
-50%
-20%
-14%
-50%
-20%
-15%
0071366