Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Другі дзень запар ў польскім Сэйме доўжацца дэбаты ў справе зацьверджаньня новага ўраду краіны. У часе сваіх праграмных прамоваў, парэм’ер міністар Лешэк Мільлер і міністар замежных справаў Влодзімеж Цімашэвіч гаварылі, у прыватнасьці, пра стаўленьне новага польскага ўраду да Беларусі.

Учора дэпутаты выслухалі праграму прэм’ер-міністра і сябраў кабінэту, а сёньня перайшлі да дэталёвага абмеркаваньня праграмы ураду, якое мусіць скончыцца галасаваньнем у справе вотуму даверу.

Прэм’ер-міністар новага польскага ўраду Лешак Мільлер у часе прамовы перад дэпутатамі Сэйма яшчэ раз падкрэсьліў, што галоўная задача зьнешняй палітыкі ягонага кабінэту – гэта як мага хутчэйшае далучэньне краіны да Эўразьвязу. Гаворачы пра ўсходніх суседзяў Польшчы, Мільлер закрануў і міждзяржаўныя стасункі зь Беларусьсю. Прэм’ер-міністар сказаў: "Нельга пазьбегнуць пачуцьця недахопу, калі паглядзець на стан нашых стасункаў зь Беларусьсю. Мы будзем шукаць шляхоў да дыялёгу і, на колькі гэта магчыма, зьбліжэньня пазыцыяў".

Міністар замежных справаў Влодзімеж Цімашэвіч напярэдадні заявіў, што Польшча мусіць дора падумаць, як надалей будаваць свае адносіны зь Беларусьсю. Цяпер, у сваёй прамове да дэпутатаў, ён, пазьбягаючы канкрэтыкі, адзначыў "палітыка дэмакратычнай Эўропы ў адносінах да Беларусі не прынесла эфэкту". Паводле міністра, гэткая палітыка нават магла ўвапхнуць Беларусь у абдымкі Расеі. Які павінен быў быць эфэкт і як цяпер мусяць ставіцца да Беларусі краіны аб’яднанай Эўропы і Польшча, якая неўзабавае далучыцца да Эўразьвязу, Цімашэвіч не сказаў.

Варта адзначыць, што апошнім часам перамовы Варшавы і Эўразьвязу ў справе далучэньня Польшчы да аб’яднанай Эўропы значна актывізаваліся. Свой першы афіцыйны візыт за мяжу прэм’ер Мільлер зрабіў у Нямеччыну, дзе прасіў канцлера Шродэра падтрымаць Польшчу ў справе ўваходу ў Эўразьвяз ужо ў 2004 годзе. А на пачатку бягучага тыдня ў Варшаву прыяжджаў прэм’ер-міністар замежных справаў Бэльгіі, якая зараз кіруе Эўразьвязам, Гай Вэрхофштадт. Бэльгійскі прэм’ер заклікаў палякаў прысьпешыць перамовы з аб’яднанай Эўропай ды яшчэ ў лістападзе бягучага году вырашыць значную частку спрэчных пытаньняў.

Натуральна, што хуткае далучэньне Польшчы да Эўразьвязу будзе вымагаць ад Варшавы агульнаэўрапейскага стаўленьня да Беларусі зь яе цяперашнім палітычным ладам.

Таму "зьбліжэньне пазыцыяў зь Беларусьсю, наколькі гэта магчыма", як гаварыў прэм’ер Мільлер, хутчэй за ўсё, будзе магчымае настолькі, наколькі яно будзе адпавядаць палітыцы краінаў ўсёй аб’яднанай Эўропы.

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава