Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Мясцовыя ўлады ўжо абмяркоўваюць магчымыя захады, каб прадухiлiць масавы вываз бульбы за межы Беларусi.

Сукупны збор бульбы ў гаспадарках Берасьцейскай вобласьцi ў гэтым годзе складае каля 140 тысяч тон, што значна нiжэй за леташнi паказчык, якi таксама ня быў удалым.

Толькi ў дзьвюх раёнах вобласьцi — Кобрыньскiм i Iванаўскiм — ураджайнасьць склала прыблiзна 150 цэнтнэраў на круг. Гэта ў тры разы нiжэй звычайнай ураджайнасьцi бульбы ў заходнiх краiнах. Да гэтага трэба дадаць, што за апошнюю чвэрць стагодзьдзя на Берасьцейшчыне бульбавыя палеткi зьменшылiся ў дзесяць разоў — са 130 тысяч да 13 тысяч гектараў.

Спэцыялiсты аблсельгасхарчу лiчаць такое становiшча парадаксальным, бо зараз iснуе высокi попыт на бульбу ў многiх краiнах. Кiраўнiкi калгасаў тлумачаць зьнiжэньне ўвагi да традыцыйнай для Беларусi cельскагаспадарчай культуры тым, што вырошчваньне клубняў зараз не прыносiць прыбытку. У вынiку не спраўджваюцца спадзяваньнi на тое, што за кошт бульбы можна палепшыць фiнансавае становiшча калгасаў.

У той жа час свае ўласныя патрэбы ў бульбе вяскоўцы i шмат хто з гараджанаў забясьпечваюць з дапамогаў прысядзiбных участкаў i лецiшчаў. Паводле зьвестак абласнога ўпраўленьня статыстыкi, летась у прыватным сэктары было атрымана 1 мiльён 316 тысяч тон клубняў. Нават пры цяперашняй ураджайнасьцi на сваiх палетках вяскоўцы назьбiраюць бульбы непараўнальна больш, чым калгасы.

Але досьвед мiнулых гадоў паказвае, што мясцовая вэртыкаль вырашае гэтую праблему адмiнiстрацыйнымi мэтадамi. Спасылаючыся на захаваньне так званай харчовай бясьпекi, улады не даюць вывозіць бульбу за межы Беларусi й прымушаюць вяскоўцаў рэалiзоўваць гэты харч па моцна занiжаных коштах.

Былi выпадкi, калi на беларуска-ўкраiнскай мяжы мытнiкi канфiскоўвалi бульбу ў грамадзянаў Украiны, якую яны везьлi з Расеi транзытам празь Беларусь. У Берасьцейскiм аблсельгасхарчу не выключаюць, што забарона на вываз бульбы будзе дзейнiчаць i сёлета.

Алег Супрунюк, Берасьце