Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Абмеркаваць праект заявы да ўраду краіны ў абарону Курапатаў - такая дамоўленасьць была дасягнутая ў выніку сустрэчы сьвятароў і грамадзкасьці, якая адбылася 24 кастрычніка. Ініцыятарам абмеркаваньня праблемы будаўніцтва кружной дарогі стала грамадзкая ініцыятывы "За выратаваньне мэмарыялу Курапаты".

Праблема будаўніцтва кружной дарогі праз Курапаты цягам мінулага месяца абмяркоўвалася й шырокай грамадзкасьцю, і на розных узроўнях дзяржаўнай улады. За гэты час ня выказалі сваёй прынцыповай пазыцыі толькі прадстаўнікі духавенства Беларусі. З мэтай прапанаваць такую магчымасьць лідэры ініцыятывы "За выратаваньне мэмарыялу Курапаты" запрасілі сьвятароў розных рэлігійных канфэсіяў абмеркаваць гэтую складаную праблему. Гаворыць адказны сакратар ініцыятывы Сяржук Сахараў.

С.С.: - Мы шмат абмяркоўвалі, шмат спрачаліся па гэтым пытаньні й не прыйшлі да канчатковай згоды. Таму сёньня мы хацелі б пачуць вашыя меркаваньня, прапановы й рэкамэндацыі як прадстаўнікоў духавенства.

З адзінаццаці прадстаўнікоў розных рэлігійных канфэсіяў, запрошаных да абмеркаваньня праблемы захаваньня Курапатаў, на сустрэчу прыйшлі толькі чацьвёра: ад упраўленьня мусульманскіх рэлігійных аб'яднаньняў Ізмаіл Александровіч, царквы Адвэнтыстаў сёмага дня Іван Астроўскі, Беларускай эвангельскай царквы Эрнст Сабіла й ад праваслаўнай царквы Сьвятога Ўваскрашэньня айцец Уладзімер. Як адзначылі прысутныя сьвятары, амаль не была рэпрэзэнтаваная грамадзкасьць. Таксама не прысутнічаў прадстаўнік найвялікшай пасьля праваслаўнай, каталіцкай канфэсіі. Тым ня менш, сутнаснае абмеркаваньне праблемы адбылося. Усе без выключэньня сьвятары пагадзіліся з тым, што руйнаваць Курапацкія пахаваньні - не па-хрысьціянску й не па-людзку. Найбольш востра гэтую думку выказаў прэсьвітар Эрнст Сабіла.

Э.С.: - Пускаць бульдозэры па магілах - гэта барбарства, гэта брыдка й гнюсна. Сёньня нас, сьвятароў, сабралася вельмі мала. А вось у Курапатах іх вельмі шмат.

Значна меншы згоды сярод сьвятароў выклікала прапанова арганізатараў сустрэчы прыняць супольны зварот да Ўраду краіны ў абарону Курапатаў. Праект звароту, сярод іншага, утрымлівае пажаданьне стварыць дзяржаўную камісію для распрацоўваньня новага праекту пашырэньня дарогі, прымальнага для ўсіх бакоў канфлікту. Акрамя таго, на час працы камісіі спыніць усе будаўнічыя работы. Калі спадар Сабіла пагадзіўся адразу падпісаць тэкст звароту, дык настаяцель праваслаўнай царквы айцец Уладзімер прапанаваў абмеркаваць дакумэнт разам з кіраўнікамі сваіх канфэсіяў. Тым ня менш, ён выказаў катэгарычны пратэст супраць аднаўленьня раскопак пахаваньняў, пра якія напярэдадні ў Курапатах гаварыў генэральны дырэктар "Магістральаўтадару". Паводле а. Уладзімера, Курапаты - ня толькі меса масавых пахаваньняў, а сымбаль пакутаў народу Белдарусі.

а.У.: - Я б хацеў заклікаць улады, каб яны не шкадавалі грошай на абарону Курапатаў, каб паказалі прыклад клапатлівага стаўленьня. Бо сёньня Курапаты ня проста месца масавых пахаваньняў, а сымбаль. Сюды ў Курапаты прыходзілі й будуць прыходзіць памаліцца тыя, хто ня можа знайсьці нават магілы сваіх закатаваных сваякоў.

У выніку сустрэчы было вырашана абмеркаваць праект заявы й накіраваць яго ўраду краіны цягам бліжэйшых дзён. Заўтра гэты дакумэнт ініцыятары ідэі накіруюць усім канфэсіям у Беларусі. Выніковая сустрэча сьвятароў мае адбыцца ў апошнія дні кастрычніка. Акрамя таго, лідэры ініцыятывы "За выратаваньне мэмарыялу Курапаты" заклікалі прадстаўнікоў усіх канфэсіяў адслужыць памінальныя набажэнствы ў Курапатах у дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 30 кастрычніка.

Галіна Абакунчык

Радыё Рацыя