Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Тэрытарыяльная спрэчка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з рэстаранам McDonald's скончылася вынясеньнем прымальнага для абодвух бакоў рашэньня, - паведаміў рэктар БДУ Аляксандар Казулін. На пачатку году Менскі гарвыканкам прыняў рашэньне разарваць дамову арэнды, заключаную на 39 гадоў, з прычыны таго, што прылеглая да рэстарану тэрыторыя была абраная для будаўніцтва вучэбна-лябараторнага корпусу факультэту міжнародных адносінаў БДУ. У кампаініі McDonald's гэтае рашэньне расцанілі як парушэньне кантракту ў аднабаковым парадку. Паводле словаў Аляксандра Казуліна, на сустрэчы з дырэктарам усходнеэўрапейскае сеткі кампаніі McDonald's было прынятае рашэньне аб кампэнсацыі, якую унівэрсытэт выплаціць рэстарану.

Радыё Рацыя
0058045