Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Увечары 23 кастрычніка ў Менскае бюро Радыё Свабода патэлефанаваў Андрэй Жарнасек, які разам з супрацоўнікам КГБ Генадзем Угляніцам перад выбарамі агалосіў сэнсацыйныя зьвесткі пра захоп супрацоўнікамі СОБРу Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Толькі ў кастрычніку стала вядома, што Андрэй Жарнасек і Генадзь Угляніца эмігравалі за мяжу.

Падчас тэлефоннай размовы Андрэй Жарнасек адмовіўся паведаміць, у якой краіне ён цяпер знаходзіцца, ці пацьвердзіць, што ён за мяжой. Адмовіўся ён і ад запісу ягонага голасу на Свабодзе, зазначыўшы, што "яшчэ не пара, але пазьней ён гэта абавязкова зробіць".

Мэтай тэлефанаваньня Андрэя Жарнасека было паведаміць адрас аднаго са сьведкаў справы зьнікненьня Ганчара і Красоўскага, якую агучылі Жарнасек і Ўгляніца, з прапановай пагутарыць зь ім для радыё. Свабода мае намер знайсьці гэтага сьведку.

Валер Каліноўскі, Менск
0058648