175 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  2. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  3. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  4. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  5. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  6. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  7. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  8. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  9. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  10. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  11. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  12. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  13. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  14. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  15. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  16. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  17. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей
  18. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  19. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  20. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  21. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  22. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  23. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  24. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  25. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  26. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  27. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  28. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  29. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  30. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая


Вы ніколі не пабачыце Парыж такім, якім чакалі пабачыць у вашых марах, або якім ён ўяўляўся па аповедах знаёмых. Кожны бачыць і адкрывае яго па-свойму — такі ўжо гэта чароўны горад. Аўтары сённяшняга «Фотаадпачынку»: чытачы Раман і Ганна Л.

Фота: Раман і Ганна Л.
Плынь Сены паміж будынкамі Musée du Louvre (Луўр) і Musée d’Orsay (музей д’Арсэ)

Гэта няпраўда, што Парыж — бруднае месца з натоўпамі турыстаў і чарнаскурых — тут іх не больш, чым у іншых турыстычных цэнтрах Еўропы. Магчыма, гэта і не самае рамантычнае месца на зямлі, але ўсё залежыць толькі ад вас.

Фота: Раман і Ганна Л.
Выток авеню Champs-Élysées — Трыўмфальная арка
Фота: Раман і Ганна Л. Фота: Раман і Ганна Л.
Від на Дом Інвалідаў праз мост Аляксандра ІІІ, там знаходзіцца месца спачыну праху Напалеона І Банапарта
Найстарэйшы мост горада Pont Neuf

Кожны сам стварае свой Парыж, размалёўвае яго ў жаданыя колеры, гукі і пахі. Бо вам зусім не абавязкова ўздымацца на Эйфелеву вежу, стаяць доўгую чаргу ў Луўр, купляць магніцік або бірульку на памяць — не бойцеся ўбачыць свой Парыж, чароўны і сапраўдны.

Фота: Раман і Ганна Л.
Від праз сад Tuileries на Grande Roue de Paris

Для нас гэты горад назаўсёды запомніцца водарам свежай выпечкі і кавы, зеленню травы і лісця ў пачатку лютага пры мінус адным градусе температуры, моцным ветрам, асляпляльным сонцам, гукамі акардэона ў вагоне метро і вальсам «Амелі» з музычных скрыначак, прывітальным «bonjour» і неверагодна доўгімі вуліцамі. Так, Парыж — горад нейкі па-асабліваму бясконцы. Здаецца, што можна вось так ісці ўздоўж Сены, любавацца цудоўнай архітэктурай, доўга-доўга, пакуль хопіць сіл…

Фота: Раман і Ганна Л.

Фота: Раман і Ганна Л.
Дахі Парыжу — від з вежы Notre-Dame de Paris

Ён не ідэальны, Парыж — як і любы горад, чалавек. Але навошта казаць пра гэта, мы ж заўсёды запамінаем найлепшае. І яшчэ. Пасля наведвання Парыжа неяк па-асабліваму адкрываюцца ўсім вядомыя словы «Парыж — гэта свята, якое заўсёды з табой».

Фота: Раман і Ганна Л.
Сэцэсійныя шыльды над уваходам у парыжскае метро
Фота: Раман і Ганна Л.
«…Майже весна…»

Шэсць рэкамендацый для тых, хто едзе ў Парыж

1. Хадзіце пешшу, шпацыруйце колькі здолееце. Вельмі цяжка адчуць атмасферу горада, не абышоўшы яго вулачак і не збочыўшы туды, куды вельмі цягне.

Фота: Раман і Ганна Л.

Фота: Раман і Ганна Л.
Від на горад з вяршыні ўзгорку Манмартр, дзе знаходзіцца Basilique du Sacré Cœur

2. Калі стоміцеся хадзіць па бясконцых вуліцах Парыжа, спыніцеся ў адной з мясцовых brasserie. Калі гэта будзе раніца, вядома ж, вазьміце кавы і пышны круасан.

Фота: Раман і Ганна Л.

3. Не палянуйцеся дабрацца да Эйфелевай вежы на самым світанку. З яшчэ пустой ад тлумлівых турыстаў пляцоўкі ля плошчы Тракадэро яна выглядае як ніколі самавіта і вытанчана.

Фота: Раман і Ганна Л.
Фота: Раман і Ганна Л.

А ўвечары ўзніміцеся на вежу Montparnasse. З вышыні больш за 50 паверхаў можна ўбачыць, як залатое сонца хаваецца за велічны горад, на небе з’яўляюцца ружовыя палосы ад самалётаў, і запальваюцца першыя агеньчыкі. Гэта чароўна.

Фота: Раман і Ганна Л.

4. Калі вы едзіце ўдваiх са сваёй паловай, пакіньце на адным з парыжскіх мастоў свой замочак ды адшукайце на Сцяне кахання на Манмартры надпіс па-беларуску.

Фота: Раман і Ганна Л.
Прызнанні ў каханні больш як на 300 мовах свету

Фота: Раман і Ганна Л.

5. Не бойцеся паехаць у Парыж і з невялікай сумай у кішэні. Гэтак, славутыя музейныя экспазіцыі Луўра, d’Orsay можна наведаць цалкам бясплатна ў кожную першую нядзелю месяца. А калі вам яшчэ няма 26 год, скарыстайцеся магчымасцю сэканоміць 12 €: шточацвер пасля 18.00 для вас уваход да Джаконды і Венеры Мілоскай вольны.

Фота: Раман і Ганна Л. Фота: Раман і Ганна Л.
Былы чыгуначны вакзал — Musée d’Orsay
 

6. Вярніцеся сюды яшчэ раз. А лепш не адзін.

Фота: Раман і Ганна Л.

Вось крыху асноўных дадзеных пра нашу вандроўку (маршрут, квіткі)

Час: 4−10 лютага 2015 года.

Маршрут: БЧ: Мінск — Вільня (08.40 — 10.10 /280 тысяч рублёў), Ryanair: Vilnius — Paris Beauvais (13.15 — 15.05 /19,99 €), Shuttle: Aéroport de Beauvais — Paris Porte Maillot (15.25 — 16.40 /15,90 €). Назад — Shuttle: Aéroport de Beauvais — Paris Porte Maillot (06.10 — 07.25 /15,90 €), Ryanair: Vilnius — Paris Beauvais (09.10 — 12.15 /19,99 €), Мінсктранс: Вільня — Мінск (16.00 — 20.45 /180 тысяч рублёў).

Фота: Раман і Ганна Л.

Найтанней дабрацца да Парыжа можна з дапамогай лаўкостаў Ryanair або Wizz Air, што лятаюць з суседніх Вільні і Варшавы. Часам бюджэтныя авіякампаніі зніжаюць кошты да мінімальных 40 € за пералёт у абодва бакі. Каб засцерагчы сябе ад лішніх хваляванняў, варта скарыстацца швейцарскім цягніком Мінск-Вільня, бо аўтобусы маюць прыкрую звычку спазняцца праз затрымкі на беларуска-літоўскай мяжы.

Дарога ж на электрацыі ад віленскага чыгуначнага вакзала да аэрапорта зойме нейкія 7 хвілін і абыдзецца ў 0,72 €. Аднак адваротная сітуацыя чакае ў Францыі. Аэрапорт горада Бовэ, куды і прылятаюць лаўкосты, уваходзіць у рэйтынгі самых аддаленых і таму найдаражэйшых — да канчатковай мэты яшчэ цэлых 80 км. Афіцыйны шатл прапануе адолець гэтую адлегласць за 1 гадзіну 15 хвілін пры кошце ў 15,90 € пры анлайн-пакупцы квіткоў на сайце перавозчыка. У Парыжы аўтобус спыняецца акурат у цэнтры, на пляцоўцы каля Palais des congrès блізу станцыі метро Porte Maillot.

Найбольш адчайныя падарожнікі могуць крыху сэканоміць на трансферы, дабраўшыся да Эйфелевай вежы праз чыгуначны вакзал Бовэ, да якога хвілін 40 пешшу непасрэдна ад аэрапорта. Цягнік Бовэ-Парыж каштуе каля 10 €.

Фота: Раман і Ганна Л.

***

Друзья, в течение года многие из вас путешествуют за пределами нашей страны. Если у вас есть интересные фотографии с отдыха и желание рассказать о любимом месте посетителям TUT.BY, с нетерпением ждем на адрес media@tutby.com с пометкой «Фотоотдых»:

1. Историю вашего путешествия (Документ Word) — где и с кем вам посчастливилось побывать. Как долго? Почему выбор пал именно на эту страну? Что вам запомнилось, не понравилось, удивило? Какие там люди, стиль жизни, цены, традиции? Архитектура и природа? И любые другие мелочи — важен именно ваш субъективный взгляд.

2. Фото ОДНИМ заархивированным файлом. Размер — 1200 пикселей по большей стороне. Количество снимков: от 20 до 45 (не более!). Будет удобно их пронумеровать, а номера снимков поставить в п. 2 — нам будет проще их ставить в новость.

3. Комментарии к фото. Можно отдельным файлом в Word. Опять-таки для вашего удобства по принципу номер фото — ваш комментарий.

-10%
-37%
-20%
-35%
-15%
-20%
-20%
-20%
-50%