Пра недарэчную памылку ў сваім дыпломе парталу TUT.BY расказаў наш чытач Раман. Хлопец атрымаў дыплом па спецыяльнасці "інжынер-праграміст" у Інстытуце бесперапыннай адукацыі БДУ. 30 студзеня ён прыйшоў атрымаць дакумент, калі ў яго прысутнасці супрацоўнік універсітэта зрабіў памылку ў назве месяца на беларускай старонцы. Аднак пасля таго, як выпускнік зрабіў наконт гэтага заўвагу, дыялог працягнуўся ў яшчэ больш нечаканым накірунку.


"Сталася так, што я атрымліваў дыплом значна пазней за астатніх, таму я гэта зрабіў літаральна некалькі дзён таму. Калі прыехаў, у дыпломе адразу напісалі дату, але з розных бакоў на розных мовах яна адрознівалася паміж сабой. Я запытаў, чаму так адбываецца. Аказалася, метадысты не ведалі, як інакш напісаць у дыпломе назву месяца. І пасля гэтага ўдакладнілі ўжо ў мяне: ці з'яўляецца сакавік - "январем месяцем"...?".

Пачуўшы адмоўны адказ, расказвае наш чытач, метадысты ўсё ж прынеслі свае прабачэнні. І прызналіся, што сапраўды зрабілі памылку, і правільна было б напісаць ...  "красавік".

"Калі я сказаў, што красавік таксама не з'яўляецца назвай "января" - яны зусім не ведалі, што сказаць. Ну, тады я і падказаў, што "январь" па-беларуску будзе "студзень". 

Атрымаць новы дыплом без памылкі ў нашага чытача пакуль не атрымалася, і ён яшчэ чакае гэтага. Але не зусім спадзяецца атрымаць дакумент надта хутка: "Калі гэта будзе? Чакаць мне паўгады ці больш? А можа менш? Самому адсочваць ці яны самі паведамяць? Яшчэ буду гэта ўдакладняць".

РАССКАЖИТЕ НАМ

Друзья, если вы или ваши знакомые стали очевидцами интересного события, – не проходите мимо! Присылайте свои сообщения через форму обратной связи – ждем с нетерпением!

А ещё можете писать нам:

в Twitter – @tutby,

Facebook – facebook.com/tutby,

Вконтакте – vk.com/tutby,

Skype – hotlinetutby,

ICQ – 558058853,

прислать SMS на номер +375 (29) 758-88-88

воспользоваться Android-приложением

или написать на форум hotline.tut.by (регистрация не нужна).

{banner_819}{banner_825}
-29%
-34%
-20%
-25%
-42%
-13%