Поддержать TUT.BY
Коронавирус: свежие цифры


Ксенія Ельяшэвіч,

На Гарачую лінію TUT.BY ужо не першы раз звяртаюцца жыхары сталіцы, якія абураныя надпісам… на клумбе. Гаворка ідзе пра кампазіцыі, што ўтвараюць словы ці нейкія словазлучэнні - такое ў Мінску можна заўважыць даволі часта. У прыватнасці, некалькі нашых чытачоў задаліся пытаннем: чаму назва раёна на адной з клумбаў напісаная праз літару “о”: “Заводскі раён”?

“Новый тренд в белорусском языке: "ЗавОдскi раён". Вот это безобразие мы будем наблюдать до самой осени?”
- пытаецца мінчанка Людміла Вернік.

Дадзеную клумбу нашы чытачы заўважылі каля выезду на МКАД у раёне вуліцы Байкальскай:


А вось другая наша чытачка Вольга Вадалазава нават працытавала вытрымку з правілам:

“Правапіс літар о, э, а. Літары о, э ў беларускай мове пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам на іх месцы пішацца а: дом – дамы. Выключэнне складаюць словы іншамоўнага паходжання: трыо, адажыо, тэлевізар, дэбют”.




Разабрацца з тым, які варыянт надпісу з’яўляецца правільным, нам дапамог Ігар Капылоў, старшыня Нацыянальнай тапанімічнай камісіі пры Акадэміі навук, член тапанімічнай камісіі пры Савеце міністраў:

- Дапускаецца два варыянты правапісу - “Заводскі” і Завадскі”. Але калі вярнуцца да класічных норм, замацаваных у савецкі час, то асноўная норма будзе менавіта “Заводскі”. "Завадской" і "Завадскі" – гэтыя варыянты ўзніклі ўжо пад уплывам рускай мовы, і некаторыя пазамацоўвалі іх як два абсалютна раўнапраўныя варыянты ў слоўніках. Але паводле класічных норм і традыцыйных правілаў правільна ўсё ж - Заводскі раён.

РАССКАЖИТЕ НАМ

Друзья, если вы или ваши знакомые стали очевидцами интересного события, – не проходите мимо! Присылайте свои сообщения через форму обратной связи – ждем с нетерпением!

А ещё можете писать нам:

в Twitter – @tutby,

Facebook – facebook.com/tutby,

Вконтакте – vk.com/tutby,

Skype – hotlinetutby,

ICQ – 558058853,

прислать SMS на номер +375 (29) 758-88-88

воспользоваться Android-приложением

или написать на форум hotline.tut.by (регистрация не нужна).

-30%
-10%
-15%
-10%
-12%
-15%
-20%
-10%
-20%
-50%
-10%
-25%