Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Новости компаний


  • Нацыянальны цэнтр культуры аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на шасцімесячную стажыроўку ў Польшчы ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”.

  • Праграма “Gaude Polonia” прызначаецца для маладых творцаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія маюць творчыя дасягненні ў наступных галінах культуры: музыка, мастацтва, рэстаўрацыя і ахова помнікаў, літаратура/пераклад, фільм, фатаграфія, мастацтвазнаўства.

  • Перыяд стажыроўкі: 1 лютага - 31 ліпеня 2010 года.

  • Набор удзельнікаў ажыцяўляецца на конкурснай аснове.

  • Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

  • Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2009 года.

  • Падрабязную інфармацыю аб праграме і бланкі анкет можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы http://www.nck.pl/kategoria/234/gaude-polonia/pr/true, а таксама ў польскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах Мінска і ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +48 22 210 01 21 або +48 22 210 01 22).