Адкуль яшчэ чакаць ініцыятыў у напрамку ўмацавання нацыянальнай самасвядомасці, як не з гораду, якому ўжо амаль тысяча год. Таму маладыя прадпрымальнікі з горада над Бугам вырашылі зрабіць свядомымі не толькі сваіх грамадзян, але і паказаць блізкаму замежжу, як трэба захоўваць сваю гісторыю, рабіць з яе трэнды і прыцягваць моладзь да сваей культуры. У выніку іх дзейнасці атрымалася інтэрнэт-крама kniaz.by, дзе можна набыць рэчы ў нацыянальным стылі не толькі для сябе, але і ў падарунак.

Больш за год ў цэнтры Брэста існуе крама «Князь Вітаўт», але заўседы мэтай было, каб тое, адкуль пайшла наша нацыя і хто ж такі беларус, ведалі па ўсей краіне і нават у Чэхіі, Германіі ці Туле і Маскве. «І вось ужо пастаўкі копій сусветных брэндаў з «паднябеснай» зменшыліся на адзін кантэйнер у год, — жартуюць супрацоўнікі крамы. — Прыемна, што kniaz.by здольны ствараць канкурэнцыю дзяржаве, дзе больш за мільярд жыхароў. І праз нашу інтэрнэт краму замовы прыходзяць хутчэй — звычайна два працоўных дні па Беларусі.

Людзям падабаюцца нацыянальныя матывы: вышыўка, лён, арнаменты, але зрабіць так, каб моладзь зацікавілася гэтым — было не проста. І зараз ужо хвіліны не прайсці па Савецкай (цэнтральная вуліца Брэста), каб не сустрэць чалавека ў адзенні з нашай крамы. Вось гэта для нас дасягненне! — працягваюць заснавальнікі прыемнага для душы бізнесу Сяргей і Алег. — Моладзь узялі якасцю і не стандартнымі падыходамі. Напрыклад, намаляваць зубра, зайца ці нейкую гістарычную дату такім чынам, каб гэта хацелася насіць на грудзі - справа не простая. Знаходзілі крэатыўных дызайнераў, прадвігалі тое, што атрымлівалася ў сацсетках (без іх зараз нікуды)

Нашы гісторыка-культурныя каштоўнасці

Брэст — горад турыстычны, таму не толькі нашым грамадзянам мы распавядаем, што азначае той ці іншы арнамент на кашулі, завушніцах, або на вышытым гальштуку, але ж і турысты з усяго свету вязуць да дому веды пра Беларусь. Кажуць у кожнага чалавека ёсць кропка G, дакрануўшыся да якой можна даставіць неверагодныя пачуцці, а мы шукаем у людзей кропку B, праз якую марым прабудзіць у людзях гонар за нашу краіну, веды аб сваіх каранях, аб сваёй мове, як бы цяжка нам не жылося ў гэты час. Чаму кропка называецца B … таму, што Belarus! (Беларусь).

Крама"Князь Вітаўт»: г. Брэст, вул. Савецкая, 55
Тэл. +375336992496
Інтэрнэт-крама http://KNIAZ.BY

 

ІП Чапараў Алег Вячэслававіч
УНП 291476481
{banner_819}{banner_825}
-50%
-21%
-15%
-20%
-46%
-15%
-27%