Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Новости компаний


Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2017 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем. Заяўкі, якія сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах, будуць мець сур’ёзную перавагу.

Максімальны бюджэт заяўкi: $15,000

Апошнi тэрмiн падачы заявак: 15 лютага 2017 г.

Больш падрабязную інфармацыю пра праграму можна атрымаць на сайце: 
https://by.usembassy.gov/…/u-s-embassy-small-grants-program/