Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Новости компаний


4 чэрвеня ў Рэнесанс Мінск гатэлі адбудзецца фінал Сёмага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Конкурс збярэ ў адным месцы аўтараў самых цікавых ініцыятыў, мецэнатаў, бачных беларускіх дзеячаў і проста неабыякавых грамадзян. 18 праектаў-фіналістаў прэзентуюць  свае напрацоўкі на суд экспертнага журы і мецэнатаў конкурсу.

Social Weekend - гэта адзін з буйнейшых ў Беларусі конкурс сацыяльных праектаў, дзе беларускія мецэнаты і кампаніі фінансуюць самыя розныя ініцыятывы, прапанаваныя грамадскімі арганізацыямі і грамадзянамі. У якасці гасцей конкурсу запрошаны прадстаўнікі бізнесу, дыпламатычных місій, міжнародных арганізацый і прадстаўніцтваў, якія працуюць у Беларусі.

У межах конкурсу ў гэтым годзе праекты былі падзеленыя на рэспубліканскі і рэгіянальны патокі, зыходзячы з інавацыйнасци і маштабу эфекту ад рэалізацыі. Гэта дазволіла патрапіць у фінал лакальным праектам, значнасць якіх у маштабах рэспублікі не такая вялікая, але велізарная для мясцовых супольнасцяў.

З сакавіка 2016 47 каманд праектаў-паўфіналістаў навучаліся на спецыяльна арганізаваных трэнінгах і майстар-класах, атрымлівалі кансультатыўную і іншую дапамогу індывідуальна, справай пацвярджалі гатоўнасць і здольнасць рэалізаваць заяўлены праект. Дзякуючы трэнінгам, частка праектаў пачалі ўвасабляць свае ідэі яшчэ на працягу конкурсных мерапрыемстваў і змаглі рэалізаваць свае задумкі да фіналу. 18 праектаў прайшлі ў фінал, дзе яны не толькі прэзентуюць свае ідэі, але і раскажуць аб ужо зробленых кроках.

Асаблівасцю конкурсу ў гэтым годзе стала магчымасць збіраць грошы на рэалізацыю праекта з моманту яго падачы, незалежна ад праходжання ў далейшыя этапы Social Weekend. Самімі праектамі было сабрана больш за 75 мільёнаў рублеў - і гэта акрамя 400 мільёнаў у намінацыях Social Weekend!

Убачыць вынікі праведзенай работы і  пазнаёміцца з неабыякавымі грамадзянамі нашай краіны можна будзе на фінале, які адбудзецца 4 чэрвеня ў гатэлі Рэнесанс Мінск. Рэгістрацыя пачнецца а 12:00, а з 13.00 да 18.45 пройдзе асноўная частка: выступ каманд і выбар пераможцаў намінацый. Пасля афіцыйнай часткі і ўзнагароджання лепшых праектаў ўсіх удзельнікаў і гасцей чакае фуршэт.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць на афіцыйным сайце socialweekend.by, а таксама па тэлефоне +375 29 87 97 400 (Юлія Кірылава) або па электроннай пошце julia@maesens.by. Арганізатары конкурсу – дабрачынная платформа «MaeSens» і асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый».

Партал TUT.BY выступае інфармацыйным партнёрам мерапрыемства