Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Новости компаний




 
Нацыянальны цэнтр культуры аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”. Праграма “Gaude Polonia” прызначана для маладых творцаў і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
 
Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2015 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.
 
Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2014 года.
 
Неабходныя дакументы:
 
- заява на атрыманне стыпендыі;
- мінімум 2 рэкамендацыі ад вядомых у дадзенай галіне творцаў;
- партфоліа (у папяровым выглядзе ці на CD).
 
Заявы можна падаваць у Польскі Інстытут у Мінску або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры.
 
Падрабязную інфармацыю аб Праграме і бланкі анкет можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы www.nck.pl і ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +48 22 210 01 21, e-mail: bogumila.berdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6; тэл. (8017) 200-63-78, (8017) 2009581).