Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
Общество
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY

Программы и проекты TUT.BY

Новости компаний


Арганізатары Фестывалю AD.NAK! заклікаюць зруйнаваць старажытную беларускую традыцыю – рабіць усё ў апошні момант!
 
Рэкламшчыкі, дызайнеры, піяршчыкі і культурніцкія мэнаджары! Не ўпусціце шанец! Завяршэнне прыёму працаў на Фестываль AD.NAK! ужо 9 чэрвеня. А вашай працы яшчэ няма! Магчыма менавіта Вы станеце пераможцам пятага, юбілейнага фестывалю!
 
Ёсць вольныя 5 хвілін і годная праца? Стаць ўдзельнікам AD.NAK! вельмі проста:

  1. Зайсці на сайт adnak.by
  2. Прайсці рэгістрацыю ў якасці ўдзельніка
  3. Увайсці ў створаны акаўнт і падаць работу:
  • абраць намінацыю, альбо паднамінацыю, альбо конкурс;
  • увесці назву работы;
  • назву рэкламадаўца, замоўцы;
  • назву прадукту ці паслугі, якія рэкламуюцца;
  • каротка апісаць творчую ідэю сваёй работы;
  • назваць аўтара ідэі;
  • напісаць год стварэння работы;
  • пазначыць горад, у якім вы жывеце.
  1. Запампаваць сваю работу на сайт
  2. Упэўніцца, што работа пададзеная, і атрымаць магчымасць кіраваць статусам сваёй работы.
 
Да 9 чэрвеня ўключна можна падаваць свае працы праз сайт adnak.by
 
Удзел у Пятым Фестывалі, як і ў мінулыя гады, бясплатны. Да ўдзелу ў фестывальных намінацыях запрашаюцца аўтары рэалізаваных беларускамоўных рэкламных і маркетынгавых праектаў, якія не ўдзельнічалі ў фестывалях мінулых гадоў.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

 
У праграме AD.NAK!–2014 адбыліся значныя змены – пашырылася колькасць намінацый, абноўленая і конкурсная праграма. Сярод новых намінацый варта адзначыць МАРКЕТЫНГАВУЮ ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ і ІНАВАЦЫІ.
 
Генеральны партнёр AD.NAK! у гэтым годзе — кампанія velcom.
 
Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах шукайце ў адпаведных раздзелах сайта Фестывалю Adnak.by. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 177-0121, 29 755-1434 (Сяргей Скараход), e-mail: adnak@budzma.org.
 
Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!