Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Новости компаний


Пачынаем святкаваць
600 год Грунвальдскай бітвы

У 1409 годзе Ягайла і Вітаўт дамовіліся пра пачатак Вялікай вайны супраць Тэўтонскага ордэну. Роўна праз 600 год фонд "Краіна замкаў"вырашыў узнавіць гэтыя падзеі.

3 ліпеня ў шляхецкай сядзібе Бянюны, што ў 10 км ад Гальшанаў, адбудзецца святочны фэст, прысвечаны гэтай даце. Падчас вандроўкі госці наведаюць Лідскі замак, самы стары ў Беларусі касцёл ва Уселюбе, Іўе, ад часоў Вітаўта сталіцу беларускіх татар, легендарны Гальшанскі замак. Пасля экскурсіі Вы рушыце ў старадаўнюю сядзібу Бенюны, дзе зможаце стаць сведкамі крыжацкага штурму, прыбыцця каралеўскай працэсіі, перамоваў аб пачатку вайны супраць крыжакаў. Адмыслова падчас фэсту для гасцей будуць граць группы "Стары Ольса" и "Тэстамэнтум Тэррэ"!!!! Сродкі, атрыманыя ад продажу квіткоў, пойдуць на аднаўленне сядзібы "Бенюны" 1828 году будоўлі.
 
Падрабязней: www.zamak.by
200 05 92, 226 03 02, вэлком 682 58 07, мтс 772 77 58.
Фонд "Краіна замкаў" Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 11, пакой 210.